Меркаванні33

Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам

29 лістапада пад Пружанамі на Брэстчыне пацярпеў крушэнне вайсковы верталёт «Мі-24». Экіпаж з трох чалавек загінуў.
Паводле факту авіякатастрофы распачатая крымінальная справа. За два апошнія гады беларуская ваенная авіяцыя страціла ў катастрофах сем лётчыкаў і чатыры баявыя машыны. Апроч таго, у кастрычніку блізу беларуска-літоўскай мяжы разбіўся верталёт Дзяржаўнага памежнага камітэта, сярод пяці загінулых — экіпаж і журналісты тэлекампаніі «Саюз», якія рыхтавалі рэпартаж. Чаму ў Беларусі развальваецца ваенная тэхніка?

Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла інфармацыю пра катастрофу ваеннага верталёта «Мі-24». Сярод магчымых прычынаў называюць тэхнічную няспраўнасць ці памылку пілатавання ва ўмовах моцнага туману. Памочнік міністра абароны Аляксандр Гура ўдакладніў, што загінулі вопытныя лётчыкі: 38-гадовы камандзір экіпажа, лётчык 2 класа маёр Алег Кахно, 32-гадовылётчык-штурман, лётчык 2 класа капітан Дзяніс Глушчанка, 43-гадовы бартавы тэхнік капітан Валерый Бабко:

«Падчас выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў пры заходзе на пасадку ва ўмовах, якія рэзка ўскладніліся, у раёне аэрадрому „Пружаны“ адбылося крушэнне верталёта „Мі-24ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі. Экіпаж у колькасці трох чалавек загінуў. Па факце здарэння праводзіцца расследаванне камісіяй Міністэрства абароны».

Справа заведзеная на падставе артыкула «Парушэнне правілаў палётаў ці падрыхтоўкі да іх, якое пацягнула за сабой гібель дзвюх ці больш асобаў». Тэрмін следства — да двух месяцаў. Да высвятлення абставінаў надзвычайнага здарэння палёты «Мі-24» прыпыненыя. На ўзбраенні ў беларускім войску знаходзіцца 70 адзінак такой тэхнікі. У найноўшай гісторыі арміі Беларусі гэта першая аварыя «Мі-24» з чалавечымі ахвярамі.

Капітан ваенна-паветраных сілаў у адстаўцы Аляксандр Пашчанка на пасадзе бартавога тэхніка верталёта «Мі-24» служыў у вайсковай частцы 02181, раскватараванай блізу вёскі Засімавічы пад Пружанамі. Дарэчы, у 1995 годзе менавіта адтуль з загадам знішчыць паветраны шар з амерыканскімі паветраплавальнікамі былі ўзнятыя баявыя верталёты — усё тыя ж «Мі-24». Чым, з гледзішча капітана Пашчанкі, выкліканая катастрофа баявой машыны, якая прайшла багата «гарачых кропак» у розных частках свету?

— Найперш вельмі шкада, спачуваю. Добрыя хлопцы былі, усе беларусы. Двух я ведаў асабіста, класныя прафесіяналы… Маглі памыліцца як яны самі, так і кіраўнікі наземных службаў. Пакуль цяжка сказаць штосьці пэўнае. На апошні момант інфармацыя такая, што прычынай аварыі стала дрэннае надвор’е. Гэта кажуць і мае былыя калегі. Што да тэхнікі, то яна, вядома, старая, але ж нібыта прыстасаваная да розных умоваў. Прынамсі, на момант аварыі «Мі-24» працаваў добра. Іншая справа, што надта ўжо хочацца прадэманстраваць беларускую ваенную магутнасць, таму і палёты вельмі часта праводзяцца — з патрэбай і без патрэбы. Каб Польшча і ўсё НАТО пабачыла, што ў Беларусі ёсць чым іх папужаць.

-То бок і праз 40 гадоў пасля пачатку выпуску «Мі-24» нічога новага, каб супрацьстаяць надвор’ю, не вынайдзена? Можна змагацца з ворагам, але не з туманам?

— Пакуль, на жаль, так. Але яшчэ раз кажу: цалкам магчыма, што ўва ўмовах адсутнасці бачнасці разгубіўся лётчык, але не выключана, што ёсць віна кіраўніка палётаў ці кіраўніка зоны пасадкі. Гэта павінна выявіць следства. Не магу сказаць, ці нашмат лепшыя ў гэтым сэнсе заходнія аналагі, але, мабыць, так, бо там на ўзбраенні тэхніка нашмат навейшая. У нас жа дагэтуль эксплуатуюцца савецкія ўзоры, якім па 20–30, а то і 40 гадоў. Няма ў дзяржавы грошай, каб абнавіць парк, застаецца толькі палохаць тым, што ёсць у наяўнасці.

Ад лета 2009 года Узброеныя сілы Беларусі страцілі сем лётчыкаў і чатыры баявыя самалёты і верталёты. 30 жніўня 2009 падчас авіяшоу ў польскім Радаме разбіўся ваенны «Су-27» базы знішчальнікаў у Баранавічах, лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.

21 красавіка 2010 над Ружанамі на Брэстчыне сутыкнуліся два ваенныя самалёты «МіГ-29», пілот аднаго са знішчальнікаў паспеў катапультавацца, але самалёт рухнуў на зямлю і ўзарваўся. Другі самалёт удалося пасадзіць.

23 верасня таго ж года пад Ганцавічамі пацярпеў катастрофу «МіГ-29», загінулі лётчык 1 класа Сяргей Каваленка і лётчык 2 класа Аляксандр Жыгайла.

Страты нясе не толькі Міністэрства абароны. 20 кастрычніка 2011 у Пастаўскім раёне на мяжы з Літвой разбіўся верталёт Дзяржаўнага памежнага камітэта «Еўракоптар». Два чальцы экіпажа і тры тэлежурналісты, якія рыхтавалі рэпартаж з мяжы, загінулі.

За час існавання Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі на яе тэрыторыі здарылася блізу сотні інцыдэнтаў з ваеннымі самалётамі і верталётамі, загінулі больш за шэсць дзясяткаў лётчыкаў. Сярод іх — і першы Герой Беларусі Уладзімір Карват, які 23 траўня 1996 пацярпеў катастрофу на самалёце «Су-27». Маючы магчымасць катапультавацца, Карват да апошняга адводзіў няспраўны самалёт ад населеных пунктаў у ваколіцах Баранавічаў.

«Мі-24» — савецкі транспартна-баявы верталёт распрацоўкі канструктарскага бюро Міля. Серыйны выраб пачаўся ў 1971 годзе. Першы ў СССР і другі ў свеце пасля амерыканскай «Кобры» адмысловы баявы верталёт. Шырока выкарыстоўваўся ва ўсім свеце, у тым ліку падчас канфліктаў у «гарачых кропках». Неафіцыйная назва — «кракадзіл». Паводле натаўскай класіфікацыі — Hind.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі8

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Юваль Ной Харары: Штучны інтэлект ператварыўся ў нож, які хутка будзе сам вырашаць, каго забіць30

Будаўнік з Магілёва расказаў, колькі зарабляе і чаму больш не хоча працаваць у Расіі9

«Эміграцыя — гэта рэпетыцыя смерці»18

«БелДжы» пашырае завод

Акцёр Купалаўскага тэатра пахваліўся, што ўжо 5 гадоў грае ў «Паўлінцы». Але напісаў з памылкай10

Да рэзідэнцыі Трампа спрабаваў прарвацца мужчына са стрэльбай. Яго застрэлілі2

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі8

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць