Меркаванні1616

Independent: Як лорд Бэл адмываў апошняга дыктатара Еўропы

Брытанская Independent на першай паласе выкрывае дзейнасць магутнай піяр-кампаніі Bell Pottinger.

«Цёмнае мастацтва лабіявання», якім у дасканаласці валодаюць спецыялісты Bell Pottinger, вядомае далёка за межамі Брытаніі.

Да іх паслугаў звяртаюцца, да прыкладу, калі неабходна «падправіць» імідж палітыка, непапулярнага лідара, кампаніі і нават цэлай краіны.

Вядома, што кліентамі фірмы некалькі гадоў таму былі беларускія ўлады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Выданне высветліла, што паслугі Bell Pottinger вельмі нятанныя: расцэнкі кампаніі пачынаюцца з мільёна фунтаў і вышэй.

Як піша Independent, супрацоўнікі Bell Pottinger уваходзяць у найвышэйшыя эшалоны брытанскай улады і па просьбе сваіх кліентаў у самыя кароткія тэрміны могуць атрымаць аўдыенцыю ў прэм’ер-міністра Дэвіда Кэмерана ці міністра замежных справаў Уільяма Хейга або арганізаваць сустрэчу ў абыход дыпламатычных каналаў.

Прадстаўнікі офіса прэм’ер-міністра ў дадзеным газеце каментары катэгарычна адмаўлялі такую магчымасць.

У распараджэнне Independent трапіў відэазапіс, зроблены прадстаўнікамі незалежнай арганізацыі «Бюро журналісцкіх расследаванняў», на якой высокапастаўленыя супрацоўнікі Bell Pottinger падрабязна расказваюць, якога роду паслугі яны прадстаўляюць.

Як заявілі рэпарцёрам прадстаўнікі Bell Pottinger, раней яны дапамаглі пераканаць ЕС у тым, што Беларусь прыхільная да курсу рэформаў. Аднак неўзабаве пасля таго як ЕС адмяніў забарону на ўезд Аляксандра Лукашэнкі, краіна вярнулася на ранейшы шлях».

Да прыкладу, як сцвярджае газета, пры неабходнасці яны здольныя ўплываць на вынікі пошуку ў Google, адсейваючы і выдаляючы ўсю негатыўную інфармацыю пра кліента.

Акрамя таго, на відэазапісе супрацоўнікі Bell Pottinger выхваляюцца, што ім нібыта пад сілу арганізаваць «сартаванне» і «карэктаванне» артыкулаў у Вікіпедыі ці змясціць публікацыю патрэбнага зместу ў нібыта незалежных крыніцах блогасферы.

Па словах Independent, прадстаўнікі «Бюро журналісцкіх расследаванняў» у зносінах з Bell Pottinger выдавалі сябе за групу бізнэсоўцаў, якія супрацоўнічаюць з уладамі Узбекістана і дзейнічаюць па іх просьбе.

Выданне адзначае, што сёння

Узбекістан мае рэпутацыю адной з самых крывавых дыктатураў у свеце, дзе, паводле дадзеных праваабаронцаў, жорстка душыцца любое іншадумства, а на бавоўнавых плантацыях выкарыстоўваецца рабская дзіцячая праца.

Нягледзячы на гэта, як піша Independent, супрацоўнікі Bell Pottinger ахвотна пайшлі на кантакт і былі гатовыя даць уладам Узбекістана ўласныя паслугі па «карэктаванні» міжнароднага іміджу.

Газета паведамляе, што адна з галоўных умоваў, якія высоўваюцца чорнымі піяршчыкамі перад пачаткам супрацоўніцтва з дыктатарамі і адыёзнымі рэжымамі, складаецца ў тым, каб тыя фармальна абвясцілі пра сваё імкненні да лібералізацыі і пачалі праводзіць якія-небудзь рэформы.

Лабісты лабіююць і адстойваюць чыесьці інтарэсы, піяр-кампаніі клапоцяцца пра імідж сваіх кліентаў. У гэтым, на думку аналітыкаў выдання, няма нічога ганебнага — да таго часу, пакуль гэтыя працэсы знаходзяцца пад кантролем грамадскасці.

Independent заклікае ўлады зрабіць больш жорсткім кантроль за дзейнасцю фірмаў, падобных да Bell Pottinger, і зрабіць яе максімальна празрыстай, а для палітыкаў — увесці за правіла даваць справаздачу пра ўсе сустрэчы з міжнароднымі майстрамі «цёмнага мастацтва лабіявання».

Арыгінал артыкула тут

Каментары16

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за2

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася інфармацыя пра затрыманні на БЕЛАЗе. Праваабаронцы звязваюць іх з кпінамі з фірмовых ботаў23

13-гадовы хлопчык падпаліў у інтэрнаце сухое галлё. З яго бацькі спагналі 288 тысяч рублёў2

Самы вялікі карал у свеце знайшлі каля Саламонавых выспаў1

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі7

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за2

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Галоўнае
Усе навіны →