Грамадства

Крычаў: падатковая інспекцыя аштрафавала незалежнага журналіста

Рэдактара крычаўскай незалежнай газеты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага раённая падатковая інспекцыя аштрафавала на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).
Журналіста прызналі вінаватым у тым, што ён у дэкларацыі аб даходах і маёмасці за 2009 і 2010 гады не пазначыў даходаў сваёй жонкі. Іх, паводле падаткавікоў, варта было пазначаць як дадатковыя.

Як сцвярджае журналіст, у 2009 годзе і палове 2010-га ў яго не было даходаў. Утрымлівала сям’ю жонка. Падаткавікі вылічылі, заяўляе Сяргей Няроўны, што за паўтара года ў яго незадэклараваных сродкаў было 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў.

«Гэта пражытковы мінімум, як яны мне патлумачылі, і аплата тэлефоннай сувязі. Запыталіся: „Адкуль гэтыя сродкі?“. Я пісьмова адказаў, што я жыву з жонкай, і даходы гэтыя яе. Іх адказ такі не задаволіў, хаця я ўсё распісаў, як яны патрабавалі, і мне выпісалі штраф. На маё здзіўленне, што ў дэкларацыі няма пазіцыяў пра даходы сямейнікаў і сваякоў мне адказалі, што варта было пазначыць гэта ў пункце „прочие“. Для мяне відавочна, што гэта ўсё робіцца з падказкі ўлады. Гэта ціск з прычыны крытычных матэрыялаў у „Вольным горадзе“, за грамадзянскую пазіцыю маю і маіх паплечнікаў. Падаткавікам сказалі нешта знайсці — яны знайшлі. Канечне, сума 350 тысяч не смяротная, але псіхалагічна мне кажуць: калі й надалей будзеце выступаць, можаце атрымаць штраф і паболей, маўляў, мы сочым за табой, тваімі публікацыямі, за тваёй сям’ёй», тлумачыць пакаранне Сяргей Няроўны.

Дэкларацыю аб даходах і маёмасці падатковая інспекцыя запатрабавала ад Сяргея Няроўнага, як толькі звольнілі з працы яго жонку. Беспрацоўнай яна заставалася два месяцы. Нядаўна ўладкавалася сацыяльным работнікам. Да звальнення больш за дзесяць гадоў адпрацавала педагогам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль2

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць