Грамадства

Міністэрства па падатках і зборах просіць Мінюст ініцыяваць працэс ліквідацыі БХК

Міністэрства па падатках і зборах просіць Міністэрства юстыцыі ініцыяваць працэс ліквідацыі РПГА «Беларускі Хельсінскі камітэт». Пра гэта старшыні БХК Алегу Гулаку паведамілі ў Мінюсце.

Як адзначаецца на сайце праваабарончай арганізацыі, паводле беларускага заканадаўства, пры наяўнасці двух папярэджанняў, вынесеных грамадскаму аб’яднанню за год, Мінюст мае права падаць у суд патрабаванне аб прыпыненні дзейнасці ці ліквідацыі арганізацыі.

Першае ў 2011 годзе папярэджанне БХК атрымаў 12 студзеня за «парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях, сродках масавай інфармацыі, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі». 6 чэрвеня Мінюст вынес другое папярэджанне арганізацыі за «парушэнні падатковага заканадаўства, якія носяць працяглы характар». Абскарджанне гэтага папярэджання ў судовым парадку не дало праваабаронцам станоўчых вынікаў.

Паводле меркавання афіцыйных асоб,

БХК павінен заплаціць у бюджэт больш за 240 млн. рублёў падаткаў і штрафных санкцый па выкарыстаных у 2002–2003 гадах грантах Еўракамісіі,
якія, паводле міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, былі выдзеленыя ў беспадатковым рэжыме. У межах міжнароднай тэхнічнай дапамогі ад Еўракамісіі фінансаваліся больш за 30 грамадскіх аб’яднанняў, аднак падатковыя плацяжы былі налічаныя толькі ў дачыненні да дзвюх арганізацый.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маскоўскім раёне Мінска пацвердзіла мэтавае выкарыстанне атрыманых сродкаў. Разам з тым інспекцыя аднесла грантавыя сродкі да даходаў ад пазарэалізацыйнай дзейнасці і налічыла суму да выплаты.

БХК лічыць рашэнне інспекцыі незаконным і абскардзіў яго ў судовым парадку. Нацыянальныя суды ўсіх інстанцый пастанавілі, што праваабаронцы нічога не павінны выплачваць у бюджэт.

Аднак напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, маніторынг якіх ажыццяўляў БХК, рашэнні гаспадарчых судоў былі перагледжаныя прэзідыумам Вышэйшага Гаспадарчага суда. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах апісала і выключыла маёмасць БХК на суму 255 тысяч рублёў. Рахункі арганізацыі арыштавалі.

Разам з тым у 2006 годзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю спыніў у сувязі з адсутнасцю падзеі злачынства крымінальную справу, распачатую за ўхіленне ад выплаты падаткаў у дачыненні да службовых асоб БХК.

Цяпер БХК вядзе перапіску з Мінюстам па гэтай праблеме.

Варта адзначыць, што Беларускі Хельсінскі камітэт — адзіная афіцыйна зарэгістраваная ў Беларусі праваабарончая арганізацыя рэспубліканскага ўзроўню. БХК ажыццяўляе маніторынг усіх выбарчых кампаній, рыхтуе экспертныя заключэнні па найбольш рэзанансных справах, аказвае прававую падтрымку грамадзянам у 11 гарадах краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі34

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Усе навіны →
Усе навіны

«Амкадор» адмовіўся будаваць у Расіі завод, які раней планаваў Шакуцін2

Украіна заявіла пра паражэнне найбуйнейшага дэсантнага карабля Расіі каля Новарасійска. Чым ён адметны4

Афіцыйна стварылі Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій. Чаму і як там будуць вучыць?2

У Смалявічах затапіла цэнтр горада. Камунальнікі вінавацяць вільготныя сурвэткі3

Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней

Японія запатрабавала змяніць новую карту свету, за якую прагаласавала ААН10

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар8

Беларуса ў Расіі асудзілі на 25 гадоў за падрыхтоўку дыверсіі ў Новарасійску1

У Мінску пасля маштабнай рэнавацыі адкрыўся Палац шлюбаў на Камуністычнай ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі34

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць