Усяго патроху22

Такая зіма: у першай дэкадзе студзеня будзе нязвыкла цёпла

Нязвыкла цёплае для зімы надвор’е захаваецца ў Беларусі ў першай дэкадзе студзеня. Такі прагноз зрабіла па просьбе БелаПАН галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Паводле яе слоў, у начныя гадзіны тэмпература паветра чакаецца на ўзроўні мінус 5°С — плюс 2°С, часам пры праясненнях да 6–10°С марозу. Дзённыя тэмпературы будуць вагацца ў межах мінус 4°С — плюс 3°С.

На большай частцы тэрыторыі краіны ў першай дэкадзе студзеня прагназуюцца ападкі, у асноўным мокры снег, у сярэдзіне дэкады — дождж са снегам.
Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Сіноптык не ўзялася прагназаваць надвор’е на больш доўгі перыяд,
бо дастаткова высокую апраўдвальнасць маюць толькі прагнозы да дзесяці дзён. Доўгачасовыя прагнозы, якія сіноптыкі робяць пры дапамозе статыстычных метадаў, апраўдваюцца вельмі рэдка, дадала Парашчук.

Што да 2011 года, то, як адзначыла начальнік аддзела клімату Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Алена Камароўская, ён не стаў выключэннем з чарады гадоў перыяду пацяплення, які пачаўся ў 1989 годзе. Сярэдняя тэмпература паветра, па арыенціровачных падліках, складала ў 2011 годзе крыху вышэй за плюс 7°С, што на 1,3–1,5°С вышэй кліматычнай нормы, прычым цяплей кліматычнай нормы былі амаль усе месяцы года. Выключэннем стаў люты, які быў халаднейшы за кліматычную норму на 2,1°С.

Найбольшае адхіленне тэмпературы ад нормы назіралася ў студзені, які быў цяплейшы за сярэдняе значэнняе тэмпературы для гэтага месяца на 3°С.
Аднак яшчэ большае адхіленне ад нормы можа быць зафіксавана ў снежні. Паводле папярэдніх падлікаў, ён быў цяплейшы за норму прыблізна на 4°С.

За 2011 год у краіне выпала каля 580 мм ападкаў, што складае прыблізна 90% гадавой кліматычнай нормы. На працягу года ападкі выпадалі нераўнамерна: сухімі былі сакавік, красавік, жнівень, верасень, кастрычнік і лістапад; астатнія месяцы былі або вільготнымі, або колькасць ападкаў набліжалася да нормы.

Самым вільготным быў ліпень, калі ў сярэднім па краіне выпала 130 мм ападкаў — у паўтара разу больш за кліматычную норму. Найбольш сухім — лістапад, з ападкамі ў сярэднім па Беларусі 14 мм, што складае 29% кліматычнай нормы.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Замест золата і медзі краіны Афрыкі робяць стаўку на дурніцы і апельсіны7

Грамадзяне Беларусі ўпершыню атрымалі статус бежанцаў у Ізраілі1

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная14

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць