Нерухомасць1616

Галоўны архітэктар Мінска хоча спыніць панэльнае будаўніцтва

Рост Мінска абмежаваць, а панэльнае домабудаванне засяродзіць у гарадах-спадарожніках.

Для зніжэння цаны квадратнага метра жытло ў Мінску будуецца ў асноўным у панэльным выкананні. Аднак, як адзначае нядаўна прызначаны на пасаду старшыня Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Пятроў, большая частка такога жылля ідзе не чаргавікам, а на продаж, павялічваючы прыток насельніцтва з іншых гарадоў. «Таму,

каб выканаць паказчыкі генеральнага плана і задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы па абмежаванні колькасці мінчан да 1,9–2 млн чалавек, у Мінску варта спыніць панэльнае будаўніцтва, —
заявіў галоўны архітэктар у інтэрв’ю «Рэспубліканскай будаўнічай газеце». — 
Тут неабходна пакінуць будаўніцтва дамоў выключна па індывідуальных праектах. Мы жывём у сталіцы і будаваць абавязаны менавіта сталіцу, якая павінна вылучацца, у тым ліку і па архітэктуры».

Пазіцыя Аляксандра Пятрова такая: рост Мінска неабходна абмежаваць, а буйнапанэльнае домабудаванне засяродзіць у гарадах-спадарожніках. Тэрміны пераходу ад слоў да справы ў інтэрв’ю не ўдакладняюцца.

На думку галоўнага архітэктара, з’яўленне гарадоў-спадарожнікаў дазволіць выратаваць рэкрэацыйныя зоны Мінска, якія ў бліжэйшы час могуць быць забудаваныя (адзін з самых вострых канфліктаў звязаны з забудовай парку 40-годдзя Кастрычніка, жыхары Першамайскага раёна асцерагаюцца зносу Севастопальскага парку).

Дадамо, што пры рэалізацыі праекта першага горада-спадарожніка ў Смалявічах ужо паўсталі сур’ёзныя праблемы. Як адзначыў нядаўна ў эфіры перадачы «Форум» на канале «Беларусь-1» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман,

Мінск не можа фінансаваць будаўніцтва ў Смалявічах. Па законе для гэтага павінны выкарыстоўвацца крэдытныя рэсурсы Мінскай вобласці, якіх пакуль недастаткова. А толькі для стварэння інжынернай інфраструктуры і вуліц спатрэбіцца 17 трлн рублёў.
Да пытання будаўніцтва горада-спадарожніка ў Смалявічах можна будзе вярнуцца не раней за 2013 год, дадаў Сяргей Радаман.

Варта адзначыць, што ў Вільні і Варшаве панэльнае будаўніцтва як няякаснае больш даўно не вядзецца.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць