Улада

З гомельскага ІЧУ вызвалены Дзмітрый Шаўчэнка

4 студзеня адбыў пяць сутак пакарання гомельскі лідар інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Дзмітрый Шаўчэнка.
Прычым міліцыянеры, ужо па гомельскай традыцыі, не выпусцілі ў вызначаны тэрмін актывіста з ІЧУ, а спачатку даставілі яго ў Чыгуначны РАУС, а ўжо адтуль адпусцілі. Тым часам сябры і паплечнікі Дзмітрыя чакалі яго каля ізалятара, што ў іншым раёне Гомеля.

Пасля вызвалення арыштаваны расказаў пра абставіны затрымання 30 снежня. «Я выйшаў са сваёй кватэры і накіраваўся на прыпынак. Не дайшоўшы 100 метраў да прыпынку, быў затрыманы спецназам. Дакладна памятаю, што аднаго з міліцыянераў звалі Юрый Бярозкін (дарэчы, гэты міліцыянер не першы раз затрымлівае актывістаў, а затым ілжэсведчыць супраць іх у судзе — заўвага Рэд.). Мяне прывезлі ў аддзел і там падкінулі чорна-белыя ўлёткі, падобныя на тыя, якія былі распаўсюджаны ў горадзе суполкай „РЧСС“. Навошта гэта было рабіць — я не разумею, тым больш у мяне з сабой былі каляровыя ўлёткі, больш за 1,8 тысячы асобнікаў», — адзначыў Дзмітрый Шаўчэнка.

Суддзя Анатоль Сотнікаў пакараў яго арыштам за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (23.34 КаАП). Прычым гэты суддзя ўжо трэці раз судзіць актывіста і трэці раз карае яго «суткамі». На судовае паседжанне з’явіліся і сведкі, па словах Дзмітрыя, «нейкія пэтэўшнікі», якія сцвярджалі, што менавіта гэты малады чалавек даваў ім улёткі і запрашаў сустрэць Новы год апладысментамі.

У ІЧУ Шаўчэнка адбываў пакаранне ў адзіночнай камеры. Дарэчы, гэта гомельскае ноу-хау: апошнія месяцы ўсіх апазіцыянераў садзяць менавіта ў адзіночныя камеры, напэўна, каб не «ўплывалі» на «сацыяльна-блізкіх». «Новы Год нічым не адрозніваўся ад іншых дзён там, праўда, як заўсёды ў ізалятарах па суботах, давалі малако. Я асабліва не пакрыўдзіўся, што сустракаю Новы год у турме, таму што не прыдаю гэтаму святу вялікай увагі», — заўважыў Шаўчэнка.

Рашэнне суду ён будзе абскарджваць, хаця сумняецца, што гэта дасць нейкі плён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ29

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ29

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць