Культура55

За што Жылуновіч (Гартны) трапіў у няміласць да ўладаў нашае РБ?

Дзядзькі, што сядзяць у чыноўных кабінетах, лічаць, што дзяржаўнасць Беларусі пачалася з іх. Піша Анатоль Сідарэвіч.

Адзін дзядзька — ён яшчэ ўсклаў на Уладзіміра Някляева віну за тое, што ў Мінску няма вуліцы Васіля Быкава — у першым нумары «Звязды» расказаў, што

ўзначаленая ім арганізацыя паўплывала на найлепшага друга беларускіх пісьменнікаў і што той, абвясціўшы 2012 год Годам кнігі,
у дадатак выдаў указ «Аб дзяржаўнай падтрымцы нацыянальнага кнігадрукавання». А яшчэ, сказаў дзядзька, 2012 год «цікавы тым, што на яго прыпадае 130-годдзе Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзе Максіма Танка».

За Янку Купалу і Якуба Коласа я спакойны, бо на свае ўласныя вочы бачыў, як рэжым ушанаваў іх сапраўды юбілейныя даты пяць гадоў таму. Ну, хіба два першыя тамы Збору твораў Якуба Коласа з’явіліся ў 2007 годзе, дык затое некаторыя вершы класіка надрукавалі ў пакалечаным бальшавіцкімі палітрэдактарамі варыянце.

Спакойны я і за Максіма Танка.

Ягоны 13-томны Збор твораў, выданне якога мяркуецца завяршыць сёлета, — чарговая няўдача акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры.
Гэтае выданне аніяк не можа прэтэндаваць на званне акадэмічнага, сапраўды навуковага. Бо 
адкуль быць філалагічнай навуцы ў нашай РБ, калі на першым месцы ідэалогія?

Апавядаючы аб бацькоўскіх клопатах пра літаратуру і кнігавыдавецтва, той

дзядзька чамусьці забыўся на, прынамсі, яшчэ тры юбілеі.

Я нават рады, што дзядзька не загадаў імя выдатнага празаіка і паэта, тонкага лірыка і надзеленага бездакорным густам крытыка Міхася Стральцова, чые 75-я ўгодкі прыпадаюць на 14 лютага (пярэдадзень праваслаўных Грамніцаў).

Міхась Стральцоў і ўлада ніколі не хадзілі пад ручку. У 1987 годзе ўлада не дала выпусціць да 50-годдзя пісьменніка двухтомнік ягоных твораў.
На пачатку гэтага стагоддзя выдавецтва «Мастацкая літаратура», выпусціўшы ягоны зборнік ў серыі «Беларуская проза ХХ стагоддзя», не расшчодрылася на зборнік у серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя». Ды я чуў, што сёлета нарэшце выйдзе двухтомнік твораў Міхася Лявонавіча ў прыватным выдавецтве.

Што дзядзька не згадаў 125-годдзе яшчэ аднаго выдатнага пісьменніка, дык тое цалкам заканамерна.

Рэвалюцыянер, сасланы на вечнае пасяленне ў Сібір, сябар Беларускай Сацыялістычнай Грамады, сябар Рады БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі Алесь Гарун… Юбілей такога чалавека аніяк не можа быць ушанаваны на дзяржаўным узроўні ў нашай РБ.
Але вось яшчэ адна юбілейная дата. На 4 лістапада прыпадае 125-годдзе Змітра Жылуновіча, пісьменніка Цішкі Гартнага. Ён таксама быў сябрам БСГ, але БНР не падтрымаў. Мала таго, уступіў у бальшавіцкую партыю, а ці то ў канцы 1918-га, ці то на пачатку 1919 года (у бальшавікоў з датамі часта блытаніна) стаў старшынёй Часовага работніча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі. Як пішуць у афіцыйных кніжках, гэта быў першы ўрад БССР, хоць сама БССР яшчэ не была абвешчана (у бальшавікоў і з падзеямі блытаніна).

Вось я і думаю: а 

за што Жылуновіч-Гартны трапіў у няміласць да ўладаў нашае РБ?
Ведаю, што ў кастрычніку на радзіме гэтага палітыка і пісьменніка адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 360-годдзю надання Капылю магдэбургскага права. Але каб планавалася ўшанаванне юбілею аднаго з айцоў БССР, правадзейнага члена Нацыянальнай акадэміі навук, пра тое не чуў. Мусіць,
дзядзькам, што сядзяць у чыноўных кабінетах, ніхто пра гэты юбілей не падказаў. А самі яны, як вядома, далёкія ад нацыянальнай культуры і лічаць, што дзяржаўнасць Беларусі пачалася з іх.

Каментары5

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць