Эканоміка1515

Плануецца павялічыць стаўку адзінага падатку для прадпрымальнікаў у 2,5—3 разы

«Адкуль улады ўзялі, што ў ІП настолькі ж узраслі даходы, каб плаціць такі падатак?», — дзівяцца прадпрымальнікі.

паведаміў БелаПАН старшыня каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч.

«Па маёй інфармацыі, у аблвыканкамы з Міністэрства па падатках і зборах прыйшлі новыя стаўкі адзінага падатку. І гэтыя стаўкі плануецца павысіць у 2,5–3 разы. Але адкуль улады ўзялі, што ў ІП настолькі ж узраслі даходы, каб плаціць такі падатак? « — заявіў Змітровіч.

Паводле яго слоў, даходы прадпрымальнікаў не толькі не ўзраслі, а ўпалі, таму што рэзка ўпала пакупніцкая здольнасць насельніцтва, асабліва на нехарчовыя тавары. «І пакупніцкая здольнасць упадзе яшчэ больш пасля росту тарыфаў на паслугі ЖКГ. І што тады будзе з ІП пасля росту стаўкі адзінага падатку і расходаў на арэнду ў сувязі з чаканым ростам у тры разы базавай велічыні?» — задаўся пытаннем Змітровіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што прадпрымальнікі не змогуць кампенсаваць дадатковыя затраты, каб заплаціць падаткі, арэнду, камунальныя паслугі, за кошт зніжэння цаны на тавары для іх найхутчэйшай рэалізацыі. «Так працаваць не атрымаецца. Гэта будуць чыстыя страты», — зазначыў Змітровіч.

На думку эксперта, павышэннем у 2,5–3 разы стаўкі адзінага падатку ўлады прымушаюць прадпрымальнікаў, якія выплачваюць гэты падатак, пераходзіць на іншыя формы падаткаабкладання, такія як спрошчаная сістэма ці падаходны падатак.

«Ва ўладаў ужо ёсць вопыт прымусу. Памятаецца, яны заганялі ІП у прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы»,
— зазначае Змітровіч. І чыноўнікі, паводле яго слоў, кіраваліся пры гэтым логікай: «мы забярэм у ІП права найму асоб не з ліку сваякоў, і ім не будзе куды падзецца, пойдуць у ПУПы, як міленькія». «Зараз сітуацыя можа паўтарыцца. Прадпрымальнікі не змогуць плаціць такія падаткі», — канстатуе эксперт.

На думку Змітровіча, прымушаючы прадпрымальнікаў, якія выплачваюць адзіны падатак, пераходзіць на іншыя формы падаткаабкладання, улады хочуць знізіць аб’ёмы імпарту за кошт ІП. Нават нягледзячы на тое што ў агульным аб’ёме імпарту доля ІП усяго 3%.

Эксперт падкрэслівае, што ІП, якія, напрыклад, працуюць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, вымушаны паказваць усе дакументы па ўвозе тавару, каб потым ім разлічвалі падаткі. «З тых, хто выплачвае адзіны падатак, не патрабуюць дакументаў. Ён заплаціў адзіны падатак і спакойна працуе, увозячы імпарт паводле свайго меркавання. Але, відаць, такія магчымасці ўлады хочуць абмежаваць», — падазрае Змітровіч.

«Чыноўнікі атрымалі заданне зверху — знізіць імпарт. А калі ў іх спытаюць, якія меры для гэтага прыняты, яны скажуць: «Мы ўстанавілі высокія падатковыя стаўкі для прадпрымальнікаў»,
 — дадаў ён.

З гэтага эксперт робіць выснову, што «лібералізацыя ў Беларусі закончылася». «Улічваючы пагаршэнне ўмоў для вядзення бізнесу, прадпрымальнікі пачнуць з’язджаць у іншыя краіны, што ў прынцыпе ўжо і адбываецца», — сказаў ён.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Фелікс Гумен

«У нас фундаментальнае разыходжанне». Стала вядома, пра што датчане і грэнландцы гаварылі з амерыканцамі ў Белым доме1

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы19

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць