Грамадства4747

Затрыманыя расейцы абвяргаюць дыгерства, але ў блогу аднаго з іх ёсць дыгерскія фоты

«Ды мы проста гарэлку піць паехалі, а нас спецназам...» — тлумачаць псеўда-«дыгеры», але гісторыя іх падарожжа ў Мінск выглядае неадназначнай.

Прэвентыўнае затрыманне маскоўскіх «дыгераў», пра які ГУУС Мінгарвыканкама адрапартавала напярэдадні Калядаў, можа перарасці ў грандыёзны скандал. Сваю версію падзей расказаў адзін з дэпартаваных.

«У вас рэальны дурдом. Мы проста гарэлкі папіць прыехалі…», — адзначае ён.

Нагадаем, 6 студзеня прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла наступнае:

— 2 студзеня 2012 года ў міліцыю Ленінскага раёна г. Мінска звярнуўся дырэктар аўтавакзала «Усходні» з заявай пра парушэнне грамадскага парадку групай грамадзян у гасцінічным комплексе аўтавакзала… П’яны дэбош учынілі трынаццаць грамадзян Расійскай Федэрацыі, так званыя дыгеры, г.зн. аматары наведваць падземныя камунікацыі.

Па інфармацыі ГУУС, «усе ўказаныя грамадзяне складаюцца ў расійскім нефармальным руху „ВОРОН“ (Вольны арганізаваны выведвальны атрад нефармалаў).

Мэтай іх прыбыцця ў Мінск з’яўлялася правядзенне несанкцыянаванага пранікнення і фотаздымання розных ахоўваемых аб’ектаў, размешчаных у беларускай сталіцы.
У тым ліку і падземных аб’ектаў і станцый Мінскага метрапалітэна».

Пасля затрымання маскоўскія небаракі патрапілі пад адміністрацыйны арышт — атрымалі ад двух да дзесяці сутак. Па вызваленні іх дэпартавалі з краіны і на 5 гадоў забаранілі ўезд на тэрыторыю Беларусі.

Відавочна, што затрыманне «так званых дыгераў» было для мінскай міліцыі своеасаблівым рэваншам за скандал, які разгарэўся ў верасні 2011 года. Нагадаем, што вядомы блогер Віталь Раскалаў апублікаваў падборку фатаграфій «Забаронены Мінск» і распавёў, як яму атрымалася пракрасціся ў тунэлі мінскага метро.

Але паслянавагодняя гісторыя з прэвентыўным затрыманнем маскоўскіх «дыгераў» атрымала нечаканы працяг. Увечары 13 студзеня свой погляд на падзеі ў Мінску ў сваім дзённіку апісаў адзін з дэпартаваных, які хаваецца пад нікам 4ekist.

Як вынікае з апублікаванага тэксту, кампанія масквічоў адправілася ў Мінск зусім не для таго, каб пракрасціся ў ахоўваемыя месцы сталіцы, а з мэтай сустрэць Новы год.

У сталіцы Беларусі масквічы шпацыравалі па цэнтры і актыўна (з ужываннем алкаголю) адзначалі свята ў гасцініцы.
Вось як апісвае наступныя падзеі адзін з «дыгераў».

«Мы вярнуліся ў нумар, сталі накрываць паляну, і тут у дзверы пастукалі…

— Хто там?

— Адкрывайце, міліцыя.

Я ўжо адкрываю дзверы, каб адказаць „Х…цыя“, і тут бачу перад сабой амбала ў камуфляжы з нашыўкай „Спецназ“ на грудзях, які бярэ мяне за каўнер і выводзіць ракам да сцяны, ногі паасобку, рукі на сцяну, {б’е} доўга па нырках. Вывелі ўсіх, правялі ператрус у пакоях, сказалі збірацца і далі яшчэ па нырках. Потым пагрузілі ў аўтобус, адвезлі ў РАУС там трымалі ў бамбары, пераробленым у актавую залу, паўночы. На ўсе пытанні адказвалі або „вы самі ведаеце“ або проста маўчалі. Потым павялі на допыты. На допытах задавалі дзіўныя пытанні. А потым папрасіў іх намякнуць у двух словах, што і як. Слядак намякнуў. І тут у мяне ўпала.

Аказваецца, яны лічаць нас злоснымі дыгерамі…»

Маскоўскія госці былі шакаваны такім паваротам падзей.

Блогер, які атрымаў 5 сутак арышту, піша, што

падчас адбыцця арышту яго і сяброў каля трох разоў у дзень «выклікалі да КДБ-шнікаў на допыты».

— Ужо ў Смаленску з мабільніка мы пачыталі, што пра нас пішуць і кажуць у навінах. Гоняць адкрытае фуфло, — падкрэслівае блогер.

У каментарах да паста выкладзены іншыя дэталі затрымання масквічоў. «Наша пасольства голас падало, калі яго штурхнуў тата аднаго хлопчыка на 4 дзень», — паведаміў 4ekist.

На шматлікія пытанні спачуваючых блогер адказаў: «Ды мы проста гарэлку піць паехалі, а нас спецназам…»

Дадамо, што якасць фатаграфій і месцы беларускай сталіцы, якія на іх захаваныя, сведчаць відавочна ў карысць версіі блогера.

На здымках маладыя масквічы выглядаюць звычайнымі турыстамі.

Аднак калі пагартаць блог 4ekist’а далей,

дзе-нідзе сустракаюцца здымкі з перагонаў маскоўскага метрапалітэна і з дахаў высотных дамоў.
Гэта можа сведчыць пра тое, што малады чалавек насамрэч захапляўся дыгерствам.

Разам з тым да затрымання расійцаў застаюцца пытанні.

Прэзумпцыю невінаватасці ніхто не адмяняў —
у Мінск яны маглі адпраўляцца і проста на адпачынак.

UPD. Блогер 4ekist выдаліў са свайго дзённіка ўсе запісы, датычныя яго ранейшых дыгерскіх прыгодаў.

Каментары47

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць