Улада88

Ежы Бузек: Беларусь — мой правал

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек прызнаўся, што найбольшы правал яго паўнамоцтваў — гэта правал палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
Нягледзячы на ўсе намаганні ЕС, сітуацыя ў гэтай краіне пагоршылася, цытуе палітыка Польскае радыё.

Сітуацыя ў Беларусі выглядае горш, чым два з паловай гады таму, — заявіў Ежы Бузек на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве, дзе ён падвёў вынік сваёй 2,5-гадовай кадэнцыі. 16 студзеня адбудуцца новыя выбары кіраўніцтва Еўрапарламента.

Кіраўнік Еўрапарламента падкрэсліў неабходнасць падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі, таму што толькі грамадзянская супольнасць можа змяніць Беларусь.

Ежы Бузек заявіў, што цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі «нельга талераваць». Ён адзначыў, аднак, што цяжка ўплываць на палітыку ў Беларусі. Ён таксама паведаміў, што перад ЕС стаіць дылема, таму што «з аднаго боку, мы павінны абараняць правы чалавека, а з іншага — незалежнасць Беларусі», якая трапляе ва ўсё большую залежнасць ад Расіі праз пагаршэнне эканамічнай сітуацыі.

Прэзідэнт Еўрапарламента адзначыў, што ён заўсёды імкнуўся дбаць пра абарону правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі. — Правы чалавека — гэта галоўны экспартны тавар ЕС, — заявіў ён.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў15

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць