Усяго патроху1313

22-гадовая мадэль, якая знялася аголенай у метро, не шкадуе пра сваю авантуру

Фотасесію ўладзіў фатограф Алекс Волат.

Пазіраваць у адных панчохах пагадзілася 22-гадовая студэнтка. Толькі вось фотасесія скончылася на станцыі метро «Усход» затрыманнем міліцыяй. У выніку суд прызнаў дзяўчыну вінаватай паводле артыкула «Дробнае хуліганства» і абавязаў выплаціць штраф 70 тысяч рублёў.

— 

Я з самага пачатку ведаў, што здымкі ў метро забароненыя і такія рэчы трактуюцца як дробнае хуліганства.
У ідэале хацелася, каб усё прайшло без затрыманняў, але я быў гатовы аплаціць штраф. Хоць у глыбіні душы ўсё ж такі спадзяваўся, што мы разыйдземся на ўзроўні папярэджання.

— Штраф за дзяўчыну самі аплаціце?

— Штраф буду аплачваць я.

— Як думаеце, на вас нехта пажаліўся з пасажыраў?

— 

Мы паспелі даехаць са станцыі «Уручча» да «Якуба Коласа», потым зноў вярталіся на «Уручча». Так зрабілі дзве з паловай ходкі.
Хутчэй за ўсё, на адной з платформаў нас ўбачыў міліцыянер і падумаў, што адбываецца нешта незаконнае.

— Заўвагі ў вагоне людзі не рабілі?

— Не. Мы не выпадкова выбралі начны час, таму як мы не планавалі некага бянтэжыць. Вагоны выбіралі пустыя. А калі там і былі людзі, то толькі маладога ўзросту. Пад канец я вырашыў зрабіць фота з іншага ракурсу і перайшоў у іншы вагон. Ужо на «Усходзе» ўбачыў, што падышла міліцыя. Я вярнуўся, і мы не аказвалі якога-небудзь супраціву.

Разам з мадэллю фатографа адвялі ў пакой міліцыі. Праўда, Алекса адпусцілі праз тры гадзіны,

а дзяўчыну павезлі ў Першамайскі РУУС — праводзіць тэст на алкаголь і выпісваць дакументы.

— Дзяўчына не ў крыўдзе на вас?

— У яе лёгкі мандраж, і я яе разумею. Яна перажывае за вучобу.

Нягледзячы на ​​ўсю яе рашучасць, яна вельмі добра вучыцца.
Але яна сказала мне, што ўсё роўна ні пра што не шкадуе. Я ёй паабяцаў, што ў любых спрэчных сітуацыях буду дапамагаць, кантактаваць, калі ўзнікнуць нейкія пытанні на месцы вучобы.

— Пасля такой гісторыі вырашыцеся яшчэ раз на падобны экстрым?

— Калі ў мяне будзе нейкая ідэя і я зразумею, што яна больш менш у рамках закона, то не выключана.

Спецыяльна на ражон лезці не буду. Я ўсё ж такі спецыялізуюцца не на гэтым. Я як ніяк у асноўным вясельны і фэшн-фатограф.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць