Эканоміка11

Бярозаўскі завод Чыжа стаў самым стратным беларускім ААТ

Камбінат сілікатных вырабаў за паўгода атрымаў стратаў на 50 мільярдаў рублёў.

Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справаздачы беларускіх ААТ за трэці квартал 2011 года. Змяніўся аўтсайдар — замест Мазырскага НПЗ на апошняе месца апусціўся Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў, які належыць Юрыю Чыжу. За ліпень-верасень 2011 года ён атрымаў стратаў на 18,9 мільярда рублёў. Яшчэ горшая карціна была ў красавіку-чэрвені. Тады завод меў у справаздачы мінус 33,8 мільярда рублёў.

У тройцы аўтсайдэраў, апроч прадпрыемства Чыжа, знаходзяцца Крычаўскі мясакамбінат (13,7 мільярда рублёў) і «Рэчыцапіва», якое належыць кампаніі «Хайнекен» (13,5 мільярда).

Мазырскі НПЗ, дарэчы, выправіўся і пачаў даваць прыбытак — 45,4 мільярда рублёў за квартал.

Што да лідараў, то ў параўнанні з мінулым кварталам яна не змянілася. «Беларуськалій» атрымаў яшчэ большы прыбытак — 5,69 трыльёна рублёў замест папярэдніх 3,14 трыльёна.

Зрэшты, рост рублёвых аб’ёмаў лагічны для экспартаарыентаваных прадпрыемстваў. Курс даляра павялічваўся, адпаведна, рос і іх прыбытак.
Нашмат больш зарабілі і БелАЗ, і МАЗ, і «Гродна Азот», якія займаюць наступныя месцы.

Дэвальвацыя пазітыўна адбілася на дзейнасці малочнай прамысловасці. Ніводнае (!) з прадпрыемстваў гэтага профілю не атрымала за трэці квартал стратаў. Лідар галіны — гомельскае ААТ «Румянцаўскае». Яно атрымала прыбытку на 66,5 мільярдаў рублёў.

Топ-20 прыбытковых прадпрыемстваў.

Прадпрыемства — прыбытак

1. Беларуськалій — 5690 мільярдаў

2. Беларускі аўтамабільны завод — 948

3. МАЗ — 926

4. Гродна Азот — 678

5. Гомельтранснафта Дружба — 529

6. Беларуская валютна-фондавая біржа — 249

7. Брэстгазаапарат СП — 237

8. Керамін — 163

9. Гомельскі хімічны завод — 110

10. Нафтан — 108

11. Магілёўхімвалакно — 99

12. Мінскі маторны завод — 98

13. Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» — 98

14. Белшына — 90

15. Белсолад — 80

16. Экамол — 79

17. Прамагралізінг — 76

18. Полацк-Шкловалакно — 75

19. Рагачоўскі мяса-малочны камбінат — 75

20. Агракамбінат «Дзяржынскі» — 69

Топ-10 стратных прадпрыемстваў.

Прадпрыемства — стратнасць

1. Бярозаўскі КСВ — 19 мільярдаў

2. Крычаўскі мясакамбінат — 14

3. Рэчыцапіва — 13

4. КІМ (Віцебск) — 11

5. Аршанскі мясакансервавы камбінат — 8

6. Будаўнічы трэст № 14 — 8

7. Маскоўская інвестыцыйная будаўнічая кампанія — 7

8. Віцебскаблаўтатранс — 7

9. Оршабудматэрыялы — 6

10. Лідскія аўтобусы «Нёман» — 6

Каментары1

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць