Грамадства55

У Баранавічах і Пінску забаранілі правядзенне пікетаў супраць збяднення насельніцтва

Па адной такой акцыі з колькасцю ўдзельнікаў да 30 чалавек планавалася правесці ў гэтых гарадах 28 студзеня з 12.00 да 13.00. Заяўкі на пікеты падавалі мясцовыя актывісты Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Мэта акцый — выказаць пратэст супраць рэзкага зніжэння ўзроўню жыцця людзей, павышэння цэн на тавары і паслугі.

Як паведаміў заяўнік пікету ў Пінску Міхаіл Раманцаў, улады забаранілі акцыю на той падставе, што яна намячалася не на вызначаным для такіх мерапрыемстваў месцы.

«Мы мелі намер правесці пікет каля ўваходу на гарадскі рынак, што знаходзіцца на вуліцы Ленінградскай. Там шмат людзей, асабліва ў выхадныя дні. Падаваць заяўку зімой на стадыён або летнюю эстрадную пляцоўку ў гарадскім парку, якія ў нашым горадзе ўлада вызначыла для масавых мерапрыемстваў, бессэнсоўна», — дадаў Раманцаў.

Паводле слоў аднаго з заяўнікаў пікета ў Баранавічах Віктара Цяпіна, яны планавалі акцыю ў старым парку культуры і адпачынку на вуліцы Камсамольскай. Гэта пляцоўка выдзелена Баранавіцкім гарвыканкамам для масавых мерапрыемстваў.

«З адказу, які я атрымаў, вынікае: пікет забаронены, таму што заяўка на яго не адпавядае патрабаванням артыкулаў 5 і 6 закона „Аб масавых мерапрыемствах“. І больш нічога. Я лічу, чыноўнікі шукаюць любыя прычыны, каб забараніць няўгодную ім акцыю. Абскардзіць гэтыя забароны, як паказвае практыка, — дарэмна», — заявіў Цяпін.

Дапоўнім, што заяўку на пікет на 28 студзеня супраць збяднення насельніцтва падавалі брэсцкія актывісты партыі «Справядлівы свет». Брэсцкі гарвыканкам дазволіў акцыю пры ўмове, што яе заяўнік да 26 студзеня пададуць дагаворы з органамі ўнутраных спраў, установай аховы здароўя і камунальным прадпрыемствам.

«Мы былі вымушаныя адмовіцца ад пікетавання, таму што ў нас няма сродкаў для аплаты іх паслуг, — паведаміла БелаПАН старшыня брэсцкай гарадской партыйнай структуры Людміла Дзенісенка. — Мы маем намер праз суд дамагчыся адмены аплаты арганізатарамі масавых мерапрыемстваў расходаў, звязаных з правядзеннем масавых мерапрыемстваў. Усе дзяржслужбы, з якімі павінны заключацца такія дагаворы, утрымліваюцца за кошт падаткаплацельшчыкаў, якімі мы таксама з’яўляемся».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава7

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава7

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць