Ежы ў яго не было, а сілкаваўся ён выключна снегам.
Жыхар Швецыі цудоўным чынам выжыў без ежы ў заваленай снегам машыне цягам двух месяцаў, паведаміла мясцовая паліцыя. Аўтамабіль
Апошнім часам тут былі моцныя маразы: слупок тэрмометра апускаўся за мінус 30 градусаў.
Скілберг быў настолькі слабы, што змог вымавіць толькі некалькі слоў. Ён сказаў, што знаходзіўся тут з 19 снежня, ежы ў яго не было, а ваду яму замяняў снег.
Паліцэйскія кажуць, што ў іх няма прычын не верыць няўдачліваму аўтамабілісту. Скілберг знаходзіцца ў мясцовай бальніцы, лекары кажуць, што ён ідзе на папраўку.
Знайшла яго група аматараў катацца на снегаходах, якія спачатку падумалі, што пад гурбай знаходзіцца кінутая машына.
Расчысціўшы ад снегу акно, яны зазірнулі ўнутр і ўбачылі чалавека.
Скілберг знаходзіўся на заднім сядзенні ў спальным мяшку, распавёў газеце паліцэйскі Эбе Ніберг. «Ён быў у вельмі дрэнным стане. Вельмі кепскім. Ён сказаў, што знаходзіцца там вельмі даўно і сілкаваўся толькі снегам. Паводле яго слоў, ён не еў са снежня», — сказаў Ніберг. Лекары універсітэцкай бальніцы Умеа адзначылі,
што чалавек можа выжыць без ежы каля чатырох тыдняў.Адзін з лекараў дадаў, што можна выжыць і даўжэй, калі ўвайсці ў стан своеасаблівай зімовай спячкі.
«Гэта дзіўны прыклад выжывання, але ненемагчымы», — напісаў у брытанскай Times эксперт Майк Грокат, кіраўнік аддзялення інтэгратыўнасці фізіялогіі ва універсітэце Саутгемптана.
Як адзначае эксперт, небяспеку ў такой сітуацыі ўяўляюць недахоп вады і харчавання, а таксама гіпатэрмія.
«Удзельнікі галадовак звычайна трымаюцца каля двух месяцаў,а ў выпадку Скілберга —
Ваду ён атрымліваў, паколькі еў снег, а снежнае покрыва вакол машыны дапамагло захаваць ўнутры тэмпературу каля нуля, калі на вуліцы было мінус 30.
Каментары