Здарэнні

Падлетак не ацаніў гуманнасці суда і зноў пайшоў красці

Не ацаніў 17-гадовы навучэнец Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Павел Ч. гуманнасці суда Мінскай вобласці, які летам 2011 года пашкадаваў хлопца і не адправіў у калонію за крадзяжы.

Не прайшло і паўгода, як Павел зноў паквапіўся на чужое.

Суд Валожынскага раёна 9 лютага прыгаварыў Паўла да аднаго года і шасці месяцаў зняволення ў выхаваўчай калоніі. Толькі непаўналетні ўзрост хлопца па законе не дазволіў суду прызнаць яго рэцыдывістам, бо злачынства навучэнец ліцэя здзейсніў, маючы не знятую і не пагашаную судзімасць за былыя злачынствы.

Першы раз год зняволення Павел атрымаў 17 ліпеня мінулага года.

Тады ў судовым працэсе ў Валожыне было даказана сем эпізодаў крадзяжоў, якія здзейсніў абвінавачаны.
Адвакат не пагадзіўся з прыгаворам раённага суда і накіраваў у Мінскі абласны суд касацыйную скаргу.

Вышэйшая судовая інстанцыя пашкадавала хлопца: усё ж яшчэ непаўналетні, напэўна, добра не ўсведамляе тое, што робіць. У выніку выкананне пакарання было адтэрмінаванае на два гады пры ўмове, што асуджаны будзе добра сябе паводзіць і не здзейсніць новага злачынства.

Павел не апраўдаў чаканняў праваахоўнікаў.

Як было ўстаноўлена 9 лютага ў судзе Валожынскага раёна, хлопец 3 лістапада каля 16 гадзін 30 хвілін ключом, які знайшоў раней на лесвічнай пляцоўцы інтэрната свайго ліцэя, адамкнуў дзверы ў блок з двух пакояў.

Гаспадароў на месцы не было. У шафе аднаго пакоя хлопец знайшоў куртку, а ў яе кішэнях — грошы. 16 тысяч расійскіх рублёў і 50 долараў ЗША. У другім пакоі аказаўся плэер з навушнікамі. І грошы, і плэер Павел забраў сабе.

Валюту памяняў у банку на беларускія рублі. Атрымалася 4 мільёны 908 тысяч. Іх хапіла на два тыдні. На камп’ютарны клуб, Інтэрнэт, прадукты і дарагія падарункі на дзень нараджэння сябра. А плэер, па словах самога абвінавачанага, які цалкам прызнаў сваю віну, ён недзе згубіў. Засталіся толькі навушнікі.

17 лістапада Павел, скарыстаўшыся тым жа ключом, зноў наведаўся ў блок інтэрната. На гэты раз гаспадары аказаліся на месцы і выклікалі міліцыю. Акрамя прызнання і чыстасардэчнага раскаяння, віна хлопца пацвярджаецца паказаннямі пацярпелых і сведкаў.

Павел, акрамя рэальнага зняволення, якое ён атрымаў на гэты раз, павінен кампенсаваць ахвярам свайго злачынства матэрыяльную і маральную шкоду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна змяніла маё жыццё». Маляваныч сустрэў каханне — гэта беларуская мастачка7

«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа10

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі1

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі21

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць