Грамадства22

Навумаў пакуль ня ведае, ці паляціць у Нью‑Ёрк

"Проста ў мяне ёсьць варыянт яшчэ адной камандзіроўкі на 4 сакавіка і пакуль няма яснасьці, куды канкрэтна мяне адправяць".

Міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў правёў сёньня прэс‑канфэрэнцыю з нагоды 90‑годзьдзя беларускай міліцыі. Спадар Навумаў сярод іншага заявіў, што пакуль ня ведае, ці паляціць 4 сакавіка у Нью‑Ёрк, як паведамлялася раней. «Проста ў мяне ёсьць варыянт яшчэ адной камандзіроўкі на 4 сакавіка і пакуль няма яснасьці, куды канкрэтна мяне адправяць. Што асабіста да мяне, то другая камандзіроўка нават падаецца больш важнай», — заявіў міністар унутраных справаў. Найхутчэй, у другім выпадку гаворка вядзецца пра ўрадавы візыт у ААЭ. Навумаў так і не расказаў, як яму ўдалося атрымаць амэрыканскую візу і ці былі з гэтым нейкія праблемы.

Навумаў адмовіўся камэнтаваць пашырэньне сьпісу неўязных беларускіх чыноўнікаў дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША.

Таксама Навумаў расказаў, што сёлета міліцыя будзе скарочаная на 2000 чалавек. Такую прапанову зрабіла само міністэрства. Скарачацца ў асноўным будуць абласныя падразьдзяленьні, якія не займаюцца непасрэдна барацьбой са злачыннасьцю.

Навумаў кажа, што для яго абсалютна непрынцыпова, як будзе называцца яго ведамства міліцыя ці паліцыя, але «на наступныя 30 гадоў лічу некарэктным ставіць гэтае пытаньне, бо ў нас яшчэ засталіся вэтэраны вайны».

Летась да крымінальнай адказнасьці было прыцягнута больш за 200 міліцыянтаў, каля 150 былі асуджаныя да турэмнага зьняволеньня. Навумаў сказаў, што ініцыятыва МУС аб забароне расьпіцьця сьпіртных напояў у грамадзкіх месцах не была падтрыманая, але не ўдакладніў, кім менавіта. У Беларусі найбольш высокі сярод суседніх краін працэнт раскрыцьця асабліва цяжкіх злачынстваў – 95%, але самы малы па крадзяжах – каля 40%.

Што да самога сьвята, то Навумаў сказаў, што ня любіць ніякія сьвяты. «У любы сьвяточны дзень я думаю: хутчэй бы будзёны дзень, каб адпачыць».

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы19

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Астэроід, які знішчыў дыназаўраў, мог выклікаць пажары па ўсёй планеце1

Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой1

У Маскве беларус на спорткары заляцеў на лесвіцу, якая вядзе ў падземны пераход метро1

Патрыярх Кірыл выдаў кнігу пра «метафізіку вайны», у якой пераможцаў вызначае Бог16

У Кіеве мужчына зарэзаў доктарку падчас праходжання вайскова-лекарскай камісіі3

У Мінкульце расказалі, якія палацы і сядзібы будуць аднаўляць найбліжэйшым часам2

Украіна страціла знішчальнік F-16, пілот катапультаваўся1

У Францыі ў кватэры жанчыны знайшлі парэшткі пяці немаўлят2

Старыя карпусы Мінскага гадзіннікавага завода чакае маштабная рэканструкцыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы19

«Што, грохнуць дзяцей Ціханоўскай, каб звярнулі ўвагу на маю праблему?» Як тупы каментар актывіста Дзяніса Дашкевіча стварыў яму праблемы ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць