Надвор'е11

На мяжы з Расіяй халадней, чым на мяжы з Польшчай

Прагноз надвор’я на 1 — 3 сакавіка.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 1 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег, днём па захадзе невялікія ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 4–10°С,

пры праясненнях да 13°С марозу, па захадзе мінус 3, плюс 1°С, максімальная днём ад мінус 4°С па паўднёвым усходзе да плюс 6°С на крайнім захадзе.

У Мінску 1 сакавіка воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, да вечара невялікі мокры снег. Слабыя туман і галалёд. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 5–7°С, максімальная днём мінус 1, плюс 1°С.

2 сакавіка сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Часам ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, днём у асобных раёнах парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра:

мінімальная ноччу мінус 4, плюс 3°С, па ўсходзе 5–10°С ніжэй за нуль, максімальная днём мінус 1, плюс 6°С.

3 сакавіка воблачна з праясненнямі. Часам снег, мокры снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 1–8°С, максімальная днём мінус 3, плюс 3°С.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Чалавек зноў ляціць да Месяца. НАСА сёння адпраўляе першы за паўстагоддзя пілатаваны карабель да спадарожніка Зямлі — місію «Артэміда-2»7

Пяскоў пракаментаваў словы Зяленскага пра тое, што Расія дала Украіне два месяцы на выхад з Данбаса16

Кацярына Ваданосава ахвяруе 10 тысяч еўра для беларускіх палітвязняў6

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках25

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць