Культура99

Праваслаўныя перамаглі і ў Гомелі

Паказ у горадзе над Сожам рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка», запланаваны на 4 сакавіка, адменены.

Раней выступленне было адменена ў Магілёве і Мінску. Чакаецца, што ў Брэсце яно ўсё ж адбудзецца.

Як паведамілі ва ўпраўленні культуры Гомельскага аблвыканкама, санкт-пецярбургскі тэатр «Рок-опера» сам адмовіўся ад тура, не чакаючы рашэння мясцовых улад. Нагадаем, у гарадскі і абласны выканаўчы камітэты 13 лютага звярнулася Гомельская праваслаўная епархія з просьбай адмяніць выступленне. Святары заявілі аб тым, што дэманстрацыя ў першую нядзелю Вялікага посту твору, у якім скажоная біблейская гісторыя, можа абразіць пачуцці вернікаў.

Ва ўпраўленні культуры дадалі, што разглядалі варыянт пра перанос даты паказу рок-оперы, але пагадзіліся з рашэннем артыстаў. Найбліжэйшым часам выступленняў санкт-пецярбургскага тэатра ў Гомелі не плануецца.

Каментары9

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай17

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь «праз два-тры тыдні»14

Польшча аддала Расіі арыштаванага археолага Аляксандра Буцягіна2

Ціханоўская пра Пачобута: Ягоная стойкасць, годнасць і непахіснасць сталі прыкладам для нас усіх3

Коўл: Мая каманда і я дапамаглі дасягнуць вызвалення трох грамадзян Польшчы і двух грамадзян Малдовы6

«Уклаў усе свае грошы». Беларус з Польшчы паляцеў лячыць зубы ў Турцыю — цяпер яму трэба больш за 25 тысяч еўра на выпраўленне7

На беларуска-польскай мяжы адбываецца абмен пяць на пяць

У Нясвіжы адкрылі памятны знак да Года беларускай жанчыны. Ён падобны на надмагілле8

Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі атрымае $265 тысяч за звальненне з расійскага клуба-аўтсайдара2

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай17

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць