Эканоміка

Банкіры прагназуюць стабілізацыю працэнтных ставак па крэдытах і дэпазітах да лета-восені

ЗАТ «МТБанк» прагназуе паступовае зніжэнне і стабілізацыю да лета-восені 2012 года працэнтных ставак па крэдытах і дэпазітах. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення банка Ігар Бычак 29 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Намеснік старшыні праўлення «МТБанка» таксама адзначыў, што летась ва ўмовах дэвальвацыі і страты даходаў людзі дзякуючы вельмі высокім стаўкам па дэпазітах змаглі часткова кампенсаваць уласныя фінансавыя страты. З іншага боку, крэдыты таксама выдаваліся пад вельмі высокія працэнты. «У сувязі з гэтым мы вельмі спадзяемся, што гэты перыяд высокіх ставак скончыўся, і мы прагназуем да лета ці восені гэтага года вяртанне працэнтных ставак да чалавечага выгляду», — сказаў Бычак.

Паводе яго слоў, тэндэнцыя планамернага зніжэння ставак будзе працягвацца. Нацыянальны банк зніжае стаўку рэфінансавання для падтрымкі ліквіднасці банкаў, пасля чаго банкі пачынаюць зніжаць стаўкі па дэпазітах і крэдытныя стаўкі.

Разам з іншымі банкамі «МТБанк» праводзіць палітыку планамернага зніжэння ставак. «Зніжана стаўка рэфінансавання, і банк прыняў рашэнне аб парытэтным зніжэнні ставак па ўсіх крэдытах на 5–10 працэнтных пунктаў. У той жа час па дэпазітах стаўка таксама будзе зніжацца», — адзначыў Бычак.

Сёлета Нацбанк ужо зніжаў стаўку рэфінансавання: 15 лютага на 2 працэнтныя пункты — да 43% гадавых, а 1 сакавіка яна знізіцца яшчэ на 5 працэнтных пунктаў — да 38% гадавых.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая113

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Чак Норыс2

Лукашэнка пракаментаваў вызваленне палітвязняў і лёс 235, што застаюцца ў краіне8

Пад Мінскам частку пахавальні Радзівілаў выкарыстоўваюць як склеп для бульбы3

У Полацку знеслі дарэвалюцыйны дом святара, які быў пад аховай на паперы

Украінскі вайсковец, які трапіў у палон і быў прызнаны мёртвым, прыйшоў на ўласную магілу ФОТАФАКТ

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў8

Лукашэнка заявіў, што Трамп яго запрасіў у Фларыду7

У Купянску знішчылі ўсю групу расіян, якая некалькі месяцаў сядзела ў разбомбленай бальніцы. Не выйшаў ніхто4

«Сапраўдныя бандзюганы». Лукашэнка расказаў пра аперацыю па затрыманні кантрабандыстаў на мяжы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая113

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць