Музыка2222

Вольскі запрашае ў Еўропу: візы — бясплатныя

28 красавіка — канцэрт «Крамбамбулі» ў Вільні.

28 красавіка ў Вільні, у клубе Loftas (Švitrigailos g. 29), гурт «Крамбамбуля» прэзентуе альбом «Драбадзі-драбада».
Гэта еўрапейскія народныя хіты, пераробленыя на сучасны кшталт.

«Што б хто ні рабіў, каб адарваць нас ад Еўропы, мы — ейная частка, — кажа лідар „Крамбамбулі“ Лявон Вольскі. —
І няхай афіцыйны курс змяняецца ў любым кірунку, мы, „Крамбамбуля“, будзем працягваць інтэграцыйны працэс».

У альбом «Драбадзі-драбада» ўвайшлі італьянскія, французскія, харвацкія, шведзкія, славацкія песні. Гэта падвойны альбом. Адна плытка — з беларускамоўнымі версіямі еўрапейскіх народных хітоў. Другая — тыя ж песні, але на мовах арыгіналу.

«Нам не ўдалося прэзентаваць альбом на радзіме, — працягвае Лявон. — Але

мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму „Крамбамбуля“ запрэзентуе „Драбадзі-драбада“ ў Вільні — ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.
Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, усіх запрашаю да нас у Еўропу!».

Дзякуючы падтрымцы літоўскай амбасады,

аднаразовая віза (ад 27 красавіка да 1 траўня ўключна — 5 дзён) уладальнікам квітка на канцэрт выдаецца бясплатна.

Квіткі, інфалінія, кансультацыі — 655-55-96 (Velcom, МТС), (17) 280-15-10, e-mail: [email protected].

Дадатковая инфармацыя — на старонцы гурту ў Фэйсбуку.

Яшчэ адна прэзентацыя альбома «Крамбамбулі» пройдзе ў Празе 26 красавіка (клуб Matrix). Квіткі можна замовіць тут.

Каментары22

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць