Здарэнні

У справе аб пажары ў расонскай школе падазроных пакуль няма

У бальніцы застаюцца пяцёра школьнікаў.

У справе аб пажары ў сярэдняй школе ў Расонах (Віцебская вобласць) ні падазроных, ні абвінавачаных пакуль няма. Праводзяцца неабходныя следчыя мерапрыемствы, паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька.

Нагадаем, 7 сакавіка, а 8.00 у Расонскі аддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў трохпавярховым будынку сярэдняй школы імя Машэрава. Да месца выкліку выехалі чатыры падраздзяленні МНС. Сумесна з адміністрацыяй школы былі эвакуяваныя 575 дзяцей і 36 выкладчыкаў. Папярэдне прычынай пажару было названа неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы, у выніку чаго адбылося ўзгаранне складаванай макулатуры.

Спачатку паведамлялася пра адсутнасць пацярпелых. Аднак затым высветлілася, што некаторыя школьнікі, спалохаўшыся, сталі выскокваць з вокнаў. У выніку з пераломамі і ўдарамі былі шпіталізаваны сямёра дзяцей. Зараз у дзіцячай абласной бальніцы ў Віцебску знаходзяцца пяцёра навучэнцаў расонскай школы.

Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці 7 сакавіка была распачата і расследуецца справа на падставе часткі 2 артыкула 304 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў пажарнай бяспекі). Максімальнае пакаранне за гэта злачынства — тры гады пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага11

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа3

У Мінску стаяла гіганцкая чарга па бясплатныя бліны4

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць