Эканоміка

Запазычанасць «Беларусбанка» па «звязаных» замежных крэдытах дасягнула $682 млн

Запазычанасць ААТ «ААБ Беларусбанк» перад замежнымі банкамі і фінансавымі кампаніямі па «звязаных» замежных крэдытных рэсурсах павялічылася з пачатку 2012 года на 82 млн. даляраў і на 1 сакавіка склала 682 млн. даляраў ЗША.

Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка», крэдытны партфель кліентаў на 1 сакавіка склаў амаль 61 трлн. рублёў, у тым ліку крэдытны партфель юрыдычных асоб — амаль 38 трлн. рублёў, фізічных асоб — амаль 23 трлн. рублёў.

Нарматыўны капітал банка склаў 19 трлн. рублёў, статутны фонд складае 16 трлн. рублёў, або 1 млрд. 493 млн. еўра.

Рэсурсная база банка за студзень-люты 2012 г павялічылася на 3,7%, або на 3,7 трлн. рублёў, і склала 104 трлн. рублёў.

Аб'ём сродкаў юрыдычных асоб і бюджэтных арганізацый на 1 сакавіка склаў 30 трлн. рублёў.

Аб'ём рэсурсаў, прыцягнутых шляхам размяшчэння аблігацый сярод юрыдычных асоб, склаў 2 трлн. рублёў, у тым ліку 929 млрд. рублёў і 109 млн. даляраў ЗША.

Сродкі фізічных асоб (без уліку налічаных працэнтаў і каштоўных папер) на 1 сакавіка склалі 25 трлн. рублёў, у тым ліку амаль 10 трлн. рублёў у беларускіх рублях, у замежнай валюце — 1,9 млрд. даляраў ЗША ў эквіваленце.

Па стане на 1 сакавіка з дапамогай аблігацый для фізічных асоб прыцягнута 793 млрд. рублёў, у тым ліку 30 млрд. рублёў, 68 млн. даляраў ЗША і 20 млн. еўра.

Запазычанасць фізічных асоб па льготных крэдытах у адпаведнасці з указамі прэзідэнта (№ 185, 75, 368) па стане на 1 сакавіка склала 20 трлн. рублёў.

За студзень-люты 2012 установамі банка куплена наяўнай замежнай валюты (з улікам канверсіі) у эквіваленце 289,5 млн. долараў ЗША, прададзена (з улікам канверсіі) ў эквіваленце 208,1 млн. даляраў ЗША.

На 1 сакавіка філіяльная сетка банка складалася з 41 філіяла, 100 цэнтраў банкаўскіх паслуг і 1.793 аддзяленняў, з якіх 840, або 47% ад агульнай колькасці аддзяленняў, размешчана ў гарадах і 953, або 53%, — у сельскай мясцовасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй9

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

У новым урадзе Венгрыі будзе невідушчы міністр — які ўжо стаў майстрам айкідо і юрыстам

Лукашэнкаўцы запусцілі флэшмоб #мойсцягмойстыль. Далучыліся Ціханоўская, Севярынец, Ляўчук24

«Нават каб не запрасілі, я б прыехаў у сваю Маскву». Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы20

10 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў6

«Я больш не анархіст». Мікола Дзядок — пра турму, Бога і расчараванне ў ідэалогіях53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы3

«Я думаў, мяне не можа нічога здзівіць». На фудкорце ў мінскім ГЦ зрабілі платныя сталы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць