Грамадства1111

«Гэта з міліцыі, калі вы не прыедзеце, вашага сябра затрымаем на 3 сутак»

Такое СМС прыйшло на нумар 24-гадовай дзяўчыны, якую міліцыя спрабавала выклікаць на размову.

Віталя выклікалі ў крымінальны вышук Кастрычніцкага раёна Мінска, каб паразмаўляць пра суседку Аню. Пакуль ён ехаў, дзяўчына атрымала СМС: «Гэта з міліцыі, калі вы да нас не прыедзеце, ваш сябар будзе затрыманы на 3 сутак».

Шукаюць дзяўчыну, нібыта, каб атрымаць тлумачэнні, ці не мае яна дачынення да асобаў, якія хочуць звергнуць уладу. Міліцыя не можа знайсці яе ўжо месяц, але позву не дасылае. Участковы хадзіў да яе 20 разоў, але дома ні разу не застаў.

Еўрарадыё тэлефануе па нумары, з якога прыйшла СМС, і высвятляецца, што па ім адказвае Віталь Бусел, супрацоўнік крымінальнага вышуку Кастрычніцкага раёна.

«Для Еўрапейскага радыё я нічога каментаваць не буду», — адказвае ён.

Падчас сустрэчы з сябрам Ганны, аператыўнік тлумачыць: прыйшла папера ад Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, справа на кантролі міністра! Таму дзяўчыну трэба тэрмінова адшукаць! Позву не прысылалі, бо… навошта, калі ўчастковы прыходзіў 20 разоў.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч шакаваны такімі метадамі і раіць звяртацца ў пракуратуру.

«Першы раз чую, каб такое рабілі. Бывала, што падманам заманьвалі і арыштоўвалі, як Вінаградава. Спачатку запрасілі на гутарку, а потым аформілі хуліганства. Але такога, каб некага ўзялі і прапанавалі размен… Яны ж ёй дзверы не выламвалі, хаця такое права цяпер маюць. Значыцца, яна ім была не вельмі патрэбная».

Старшыня БХК Алег Гулак таксама кажа пра відавочнае парушэнне закона.

«Каб выламаць дзверы, патрэбная фармальная падстава. Відаць, што ў іх проста не было патрэбы, а яны і падставы знайсці не маглі. Я б рэкамендаваў звярнуцца ў пракуратуру. Указаць нумары тэлефонаў, з якіх былі СМС, апісаць сітуацыю і хай яны разбіраюцца».

Алег Гулак прыгадвае незаконныя метады, якімі можа карыстацца міліцыя, каб выклікаць чалавека, замест таго, каб проста выслаць позву.

«Просьбы, перакананні, запалохванні, выкарыстанне залежнай сітуацыі на працы. Арсенал шырокі, але гэта ўсё незаконна».

Кіраўнік службы інфармацыі мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі ўвогуле сумняваецца ў праўдзівасці сітуацыі. Бо, калі верыць словам удзельнікаў падзей, гэта парушэнне, але наўрад ці супрацоўнік міліцыі стане займацца такім глупствам, мяркуе Ластоўскі: «Я нават не магу ўявіць сітуацыі, у якой бы супрацоўнік міліцыі пайшоў бы на парушэнне закона».

Дзяўчына ў міліцыю не пайшла, але і сябра не затрымалі. Толькі ўзялі тлумачэнні, а СМС апынулася хітрасцю, што праўда, незаконнай.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць