Эканоміка2929

Указ прэзідэнта: мяккая рэформа пенсійнай сістэмы

Людзей будуць стымуляваць да пазнейшага выхаду на пенсію, але не будуць абавязваць.

Адпаведны ўказ № 136 «Аб мерах па ўдасканаленні пенсійнага забеспячэння грамадзян» Аляксандр Лукашэнка падпісаў у нядзелю 18 сакавіка, паведамляе агенцтва БЕЛТА.

Дакументам прадугледжана, што пры працягу працы без атрымання дзяржаўнай пенсіі па ўзросце пасля набыцця права на яе памер пенсіі прагрэсіўна павялічваецца:

за першы год — на 6% заробку, прыманага для вылічэння пенсіі;

за два гады памер павышэння складзе 14% (павышэнне на 8% за другі год працы сумуецца з павышэннем на 6% за першы год);

за тры гады — 24% (14% за першыя два года плюс 10% за трэці год);

за чатыры гады — 36% (24% за тры гады плюс 12% за чацвёрты);

за пяты і кожны наступны год прадугледжваецца павышэнне памеру пенсіі на 14% заробку, якія таксама сумуюцца з працэнтамі павышэння, усталяванымі за папярэдні перыяд (за 5 гадоў — 50%, за 6 гадоў — 64%).

Раней заканадаўства таксама прадугледжвала павышэнне памеру пенсіі за пазнейшы выхад на яе, але ў меншым памеры.

У адпаведнасці з новымі нормамі пенсія жанчыны за адкладзены сыход на 5 гадоў вырасце ў сярэднім на Br1031 тыс., або на 73,6%, і будзе раўняцца Br2433 тыс.

Указам таксама прадугледжваецца пры вылічэнні заробку для працоўнай пенсіі ўлічваць залічаны ў стаж працы перыяды дзейнасці, на працягу якіх не ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў у фонд.

У адпаведнасці з заканадаўствам пры вылічэнні пенсіі ў стаж нароўні з працай, калі праводзiцца выплата узносаў, уключаюцца перыяды іншай дзейнасці, на працягу якіх ўзносы не выплачваюцца (вайсковая служба, вучоба ў дзённай форме атрымання адукацыі, догляд дзяцей, інвалідаў I групы і састарэлых, якіх дасягнулі 80-гадовага ўзросту). Пры вызначэнні заробку такія перыяды прапускаюцца.

З улікам таго, што пры вылічэнні пенсій кожны год стажу ацэньваецца ў працэнтах ад заробку, а заробкі ва ўсіх розныя, то аднолькавыя па сваім змесце перыяды маюць у пенсіі розную вартасць.

Указам устаноўлены адзіны кошт усіх перыядаў без выплаты узносаў пры назначэнні пенсіі і ўключэнне такіх перыядаў пры разліку заробку.

Як растлумачылі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі, устанаўленне больш важкай даплаты за адкладзены выхад на пенсію, уніфікацыя кошту перыядаў без выплаты узносаў і ўключэнне іх пры разліку заробку ў комплексе будуць садзейнічаць зніжэнню колькасці пенсіянераў і павышэнню эфектыўнасці дзяржаўных выдаткаў.

Дадзеныя нормы будуць распаўсюджвацца на сённяшніх работнікаў, якія яшчэ фармуюць свае правы на пенсійнае забеспячэнне.

Варта адзначыць, што

сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі на сёння складае трохі менш за 65 гадоў для мужчын і 76 гадоў для жанчын. Гэтыя лічбы застаюцца адносна нязменнымі (плюс-мінус 3 гады) вось ужо 50 гадоў.
Гэта значыць, што ў выпадку адтэрміноўкі выхаду на пенсію колькасць гадоў атрымання пенсіі істотна зменшыцца.

* * *

Сярэдняя працягласць жыцця, гадоў

Японія 82,1
Францыя 81
Германія 79
ЗША 78,1
Польшча 76,7
Чэхія 76,5
Літва 74,6
Кітай 73
Латвія 71,8
Беларусь 70,2
Украіна 68,1
Казахстан 67,4
Расея 66
Ангола 37,6

Каментары29

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць