Здарэнні

У Віцебскай вобласці затрымана 22 тоны кантрабандных апельсінаў і мандарынаў

22 тоны апельсінаў, грэйпфрутаў і мандарынаў канфіскавалі супрацоўнікі Віцебскай мытні.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, падчас правядзення спецыяльнага мерапрыемства ў Дубровінскім раёне Віцебскай вобласці мытнікамі быў спынены грузавы аўтамабіль «МАН», якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Паводле таварасуправаджальных дакументаў перавозіўся тавар «Цытрусавыя ў асартыменце» вагой брута 18 тон.

Аднак, як паведамляе ДМК, праверка паказала, што атрымальнік, на адрас якога па «дакументах» накіроўваецца груз, ніякіх фруктаў наогул не чакае. Акрамя гэтага, цытрусавыя перавозіліся без абавязковага фітасанітарнага сертыфіката, які выдаецца ўпаўнаважаным органам для гэтай катэгорыі прадукцыі.

Цяпер апельсіны, грэйпфруты і мандарыны агульнай вагой 22 тоны агульным коштам больш за 370 млн. канфіскаваныя. У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне29

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Так сёння ў Маскве выглядалі Аляксандр Лукашэнка і Коля ФОТЫ13

Летась у Мінску злавілі больш за 100 тысяч зайцаў2

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных26

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне29

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць