Афіша

«Аддис Абеба» і «Гаротніца» — 29 сакавіка

На дванаццатым па ліку канцэрце з сэрыі «Тузін. Unplugged» 29 сакавіка выступіць вядучая беларуская рэгі-каманда «Аддис Абеба» і гурт «Гаротніца», які імкнецца спалучыць у сваёй творчасьці ска і клясыку, джаз і панк, рэгі і балканскую музыку. «Мы зьбіраемся зладзіць між сабой інструмэнтальныя спаборніцтвы, будуць супэрвакалізы і танцы, а самае галоўнае — атанальнае сола на домры», — абяцаюць Валерыя Валадзько і Андрусь Такінданг. А лідэр «Аддис Абеба» Дзіма Іваноў вырашыў зрабіць стаўку на абсалютна новыя песьні, а таксама згадаць пару беларускамоўных нумароў.

Гурт «Гаротніца» заявіў пра сябе на «Тузіне Гітоў» зь песьняй «Далоні» пры канцы 2009 году. З таго часу склад гурта неаднаразова зьмяняўся за выняткам вакалісткі Валерыі Валадзько ды рухавіка каманды Андруся Такінданга. Нязьменнай застаецца і сама ідэя праекту, заяўленая на пачатку. Музыкі неяк назвалі свае творы «песьнямі беларускай прастытуткі». Паводле задумы, вакалістка пяе ад імя асацыяльнай асобы, якая знаходзіцца ў пошуках каханьня. На «Тузін. Unplugged» 29 сакавіка «Гаротніца» рыхтуецца сыграць свае песьні ў новых аранжыроўках. Ад сябе Валерыя абяцае ня толькі супэрвакалізы, але і танцы. Андрусь лічыць, што самым галоўным будзе атанальнае сола на домры, а ўсе астатнія музыкі зьбіраюцца зладзіць між сабой інструмэнтальныя спаборніцтвы: клярнэт vs валторна, бас vs ударныя, гітара vs труба.

Гурт «Аддис Абеба» дэбютаваў на «Тузіне Гітоў» у красавіку 2007 году зь ня надта ўласьцівай для ўласнай творчасьці песьні «Каханая». У той час лідэр каманды Дзіма Іваноў ужо настала перабраўся з роднага Гомелю ў Менск, дзе «Абеба» вельмі хутка дасягнула статусу лепшай рэгі-каманды Беларусі. На сваім выступе на «Тузін. Unplugged» гурт выканае нетыповую праграму, якая будзе складацца пераважным чынам з новых песень. «Мы вырашылі паказаць на гэтым канцэрце творы, якія дагэтуль яшчэ ня гралі. Уздымем таксама песьні, якія даўно не выконвалі, як, напрыклад „Дзеці“. Выйдзем поўным складам, хіба што бубнача пасадзім за пэркусію», — абяцае Дзіма Іваноў.

Падчас выступаў гледачы змогуць задаць пытаньні музыкам. Весьці імпрэзу па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў». Да ўсяго, наведнікі канцэрту маюць шанец атрымаць прызы ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».

Канцэрт пачнецца ў 19:00 29 сакавіка (чацьвер) у менскім клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16).

Кошт квітка — 60 000 руб. Набыць квіткі можна ў клюбе загадзя з 18:00 да 22:00.

Інфалінія: (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Да ўзроўню 2021 года: Пентагон абвясціў пра скарачэнне брыгад у Еўропе да трох2

Пуцін сустрэўся з Сі на плошчы Цяньаньмэнь6

Чаму мужчыны высыпаюцца, а жанчыны не высыпаюцца за той жа час?1

Што з 23‑гадовым добраахвотнікам і былым палітвязнем Ціханам Клюкачом? Вось што вядома на гэты момант2

Вялікабрытанія дазволіла імпарт дызельнага і авіяцыйнага паліва з расійскай нафты

У Беларусі створаць турыстычны сімвал краіны6

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек20

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць