Эканоміка11

Беларусь зноў лідзіруе ў СНД і Еўропе па росце спажывецкіх цэн

У лютым 2012 года Беларусь зноў заняла першае месца сярод шэрагу краін СНД і Еўропы па росце спажывецкіх цэн. Параўнальныя звесткі апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Нагадаем, дагэтуль Беларусь больш за паўгода лідзіравала па тэмпах інфляцыі ў названым рэгіёне, і толькі ў студзені гэтага года яе апярэдзіла Венгрыя.

У лютым 2012 года адносна студзеня інфляцыя ў Беларусі склала 1,5%. У той жа час у Нарвегіі паказчык інфляцыі склаў 1%, у Балгарыі і Ірландыі — 0,9%, у Венгрыі — 0,8%, у Германіі — 0,7%, у Турцыі і Фінляндыі — 0,6%, у Італіі, Казахстане, Літве, Польшчы, Расіі, Эстоніі — 0,4%, у Славакіі, Украіне, Чэхіі — 0,2%, у Іспаніі і Латвіі — 0,1%.

Што да росту індэкса цэн на прадукты харчавання і безалкагольныя напоі ў лютым, то Беларусь займае шостае месца з паказчыкам 1,2%. Яе апярэдзілі: Турцыя — 2,1%, Венгрыя — 1,9%, Нарвегія — 1,8%, Балгарыя — 1,6%, Фінляндыя — 1,4%. За Беларуссю ідуць: Італія, Польшча, Германія, Латвія — 0,8%, Казахстан і Эстонія — 0,7%, Расія — 0,6%, Літва — 0,4%, Украіна і Чэхія — 0,3%, Ірландыя і Славакія — 0,2%, Іспанія — 0,1%.

У 2011 годзе ў Беларусі была зафіксавана самая высокая інфляцыя за апошнія 10 гадоў. За год спажывецкія цэны выраслі на 108,7%, у той час як, згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, гэты паказчык павінен быў скласці 7,5–8,5%.

У 2012 годзе ўрад плануе ўтрымаць інфляцыю ў межах 19%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць