Грамадства

Скаргу Стэфановіча перанакіравалі ў Мінабароны

Генеральная пракуратура накіравала скаргу праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, у Міністэрстве абароны. Пра гэта праваабаронца быў праінфармаваны лістом з Генпракуратуры 28 сакавіка,
паведамляе сайт spring96.org

У скарзе Стэфановіч прасіў правесці пракурорскую праверку і ўстанавіць асоб, якія прынялі неправамернае рашэнне аб абмежаванні яго права на выезд з Беларусі, а таксама прыняць неадкладныя меры па аднаўленні парушаных правоў.

11 сакавіка праваабаронца не змог выехаць з Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» супрацоўнікі пагранічнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выездзе.

На думку Стэфановіча, «такія дзеянні па абмежаванні выезду з краіны маюць наўмысны характар і скіраваны на парушэнне канстытуцыйных правоў грамадзян на свабоду перамяшчэння выключна па палітычных матывах. У гэтым выпадку Генеральная пракуратура павінна была правесці пракурорскую праверку, ад чаго яна поўнасцю ўхілілася, накіраваўшы скаргу ў Міністэрства абароны».

Рашэнне аб часовым абмежаванні выезду з краіны Стэфановіч будзе таксама абскарджваць праз суд.

Нагадаем, з пачатку сакавіка адмову ў выездзе за мяжу атрымалі апазіцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Сяргей Калякін, Валерый Ухналёў, Вінцук Вячорка, Леў Марголін і Станіслаў Шушкевіч, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Гулак, Гары Паганяйла, Алег Волчак і Андрэй Бандарэнка, журналісты Жанна Літвіна, Міхаіл Янчук і Андрэй Дынько.

Ва ўпраўленнях па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства ім у якасці прычын адмовы на выезд за мяжу называлі няяўку ў ваенкамат наконт прызыву ў армію (прытым што прызыўны ўзрост гэтых грамадзян даўно закончыўся), а таксама нейкія выстаўленыя ім грамадзянскія іскі, аб якіх самі невыязныя нічога не ведалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе7

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма20

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць