Свет99

Расійскі палкоўнік вывозіў сакрэтныя карты праз Беларусь

Генпракуратура РФ перадала ў суд справу супраць былога вайскоўца Уладзіміра Лазара, які абвінавачваецца ў продажы сакрэтных тапаграфічных карт ЗША.

Паводле версіі следства, Лазар са жніўня 1975 па сакавік 2003 служыў ва Узброеных сілах СССР і РФ і меў доступ да звестак, што складаюць дзяржаўную тайну. Цяпер ён палкоўнік запасу.

Паводле дадзеных следства, у 2008 Лазар купіў у калекцыянера аптычныя дыскі, якія змяшчаюць больш за 7 тыс. электронных малюнкаў тапаграфічных карт тэрыторый Расійскай Федэрацыі, скапіяваў іх на жорсткі дыск і вывез у Рэспубліку Беларусь, дзе праз пасярэдніка перадаў іх свайму знаёмаму Аляксандру Лэсменту, які пражывае ў Эстоніі. Пра апошняга вядома, што ён з 1994 г. актыўна супрацоўнічае з амерыканскай разведкай.

Паводле заключэння экспертаў, тапаграфічныя карты, атрыманыя Мінабароны ЗША, утрымліваюць звесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу. Перадача іх ваенным ведамствам іншых краін можа нанесці істотную шкоду бяспецы Расіі і даць магчымасць ажыццяўляць планаванне магчымых ваенных акцый.

У сувязі з гэтым тапаграфічныя карты могуць быць выкарыстаныя для інфармацыйнага забяспечання палётных заданняў для ракет усіх відаў базавання, а таксама для падрыхтоўкі і правядзення сухапутных аперацый.

Каментары9

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць