Меркаванні7373

34-гадовага хрысціянскага пастара ў Іране чакае павешанне

Калі палічыць колькасць хрысціян, забітых за веру ў апошнія сто гадоў, выйдзе каля 150-170 тысяч штогод. 450 хрысціян штодня!

У гэтую і наступную нядзелю хрысціяне ўсяго свету будуць святкаваць Вялікдзень. Аднак, не для ўсіх святкаванне Вялікадня бяспечна.

Пераслед хрысціян — гэта не толькі гісторыя часоў кіравання Нерона ў Рымскай Імперыі. Сёння як мінімум 200 мільёнаў хрысціян у 60 краінах свету церпяць за свае рэлігійныя перакананні.
Згодна з ацэнкамі Каталіцкага Касцёлу 75 адсоткаў людзей, якіх забіваюць на рэлігійнай глебе, — гэта хрысціяне. Хрысціяне, якія развілі сваю царкву пад ганеннямі, працягваюць сцвярджаць сваю веру як найбольш гнаная рэлігійная супольнасць ў свеце.

Небяспеку для хрысціян нясуць як фанатычныя прадстаўнікі іншых рэлігій, так і дыктатарскія рэжымы
(асабліва камуністычныя). За апошнія сто гадоў за веру штогод забівалі каля 150–170 тысяч хрысціян. 450 хрысціян штодня!) Самыя страшныя рэчы робяцца ў закрытых краінах, такіх як Паўночная Карэя цяпер, а раней такімі былі і СССР, і Кітай.

Так, сёння ў канцлагерах Паўночнай Карэі за вызнанне хрысціянства знаходзіцца каля 50–100 тысяч чалавек.
Шанцаў выйсці жывым пасля паўночнакарэйскага канцлагеру амаль няма.

У краінах з усталяваным законам шарыяту чалавек, які перайшоў у іншую рэлігію, мае быць пакараны смерцю за адступніцтва.
У выніку гэтага закону некаторыя мусульманскія краіны (як Іран ці Саудаўская Аравія) «законна» забіваюць хрысціян. У Саудаўскай Аравіі забароненыя нават індывідуальныя хрысціянскія практыкі.

Напрыклад, 34-гадовы іранскі пастар Юсэф Надархані быў асуджаны на смерць у 2010 годзе. Яго звінавацілі ў пераходзе з іслама ў хрысціянства, у правядзенні рэлігійных абрадаў удома і хрышчэнні дзяцей. Калі ён не адрачэцца хрысціянскай веры і не пакаецца, яго чакае павешанне.
На сёння ён застаецца ў камеры смяротнікаў у турме для палітвязняў.

У Інданезіі за апошнія часы было знішчана больш за 500 цэркваў — досыць частымі былі напады ў часе святой службы.

СМІ ўвесь час паведамляюць аб выбухах у Нігерыі, дзе мусульманскія экстрэмісты знішчаюць цэрквы і забіваюць хрысціян наўпрост на вуліцах, патрабуючы ўвядзення шарыяту для ўсёй краіны.

Хрысціяне пакутуюць у Кітаі, Бангладэш, Індыі, Пакістане, В’етнаме, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Судане, Сірыі, Іраку і іншых краях.

Хрысціянаў паляць, катуюць, растрэльваюць у дзясятках свету, што аднак не заўсёды з’яўляецца нагодай для рэакцыі Захаду, які застаецца апорай хрысціянства. Інфармацыя аб ганеннях часта не даходзяць да СМІ, але таксама часта краіны проста ставяць эканамічныя інтарэсы вышэй, чым абарону людзей.

Нельга забывацца, што ўсяго 25–30 гадоў таму і ў Беларусі, у савецкія часы, за ўдзел у царкоўным жыцці можна было трапіць у чорныя спісы КДБ, страціць працу, а то і апынуцца ў канцлагеры. Не дай бог, каб тыя часы вярнуліся.

Каментары73

Цяпер чытаюць

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі11

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі расіяніна, які збіраўся забіць украінца з амерыканскім пашпартам2

Упершыню падняўся ў неба найбуйнейшы ў свеце электрычны самалёт1

Украіна прапанавала Расіі ўсталяваць перамір'е ў Чорным моры3

«Дрэва напалову бус зламала». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці трагічнага здарэння з беларускімі турыстамі ў Грузіі5

На праспекце Пераможцаў у Мінску Belgee заскочыў на бар'ерную агароджу пад пуцеправодам ВІДЭА2

«Усе казалі, што гэта нерэальна». Беларуска змагла зрабіць бацькам візы незвычайным шляхам5

Расія абвясціла ў вышук сына міністра аховы здароўя ЗША. Ён ваяваў за Украіну3

Чыноўнікі лічаць, што здымаць відэа можна толькі калі атрымаеш згоду ўсіх, хто трапіў у кадр7

У Мінску за $6000 прадаюць манету з 1990-х, з якой адбылася неверагодная хімічная рэакцыя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі11

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць