Улада1111

Новы канфлікт між Украінай і Беларуссю: вакол кар'ера пад Маларытай

Ён можа высушыць міжрэчча Буга і Прыпяці і знішчыць унікальныя азёры.

Беларусь і Украіна не вырашылі гандлёвых спрэчак, як узнік новы канфлікт, экалагічны. Украінскія навукоўцы лічаць, што асваенне беларускага крэйдавага радовішча «Хаціслаў» негатыўна паўплывае на ўзровень вады ў Шацкіх азёрах — групе прыгожых азёр, якія маюць характар Нацыянальнага парку.

Хаціслаўскае радовішча размешчана за 30 кіламетраў ад Шацкіх азёр, ля самай дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай. Крэйда там залягае на глыбіні 40 метраў. Для яе здабычы будуць выкапаны гіганцкія кар’еры. На думку некаторых украінскіх навукоўцаў, ва утвораную дэпрэсіўную варонку будзе сцягвацца вада з усяго Заходняга Палесся. Яны канстатуюць ужо цяпер паніжэнне ўзроўню вады ў азёрах і высыханне прылеглых балот, з якіх бяруць пачатак рэкі.

Як кажуць навукоўцы, у выніку распрацоўкі гэтага беларускага кар’ера Шацкія азёры, у тым ліку найхарашэйшае з іх — Свіцязь, могуць сплытчэць і знікнуць. Спецыялісты лічаць, што ёсць падставы гаварыць аб парушэнні Беларуссю шэрагу міжнародных канвенцый, якія забараняюць дзеянні, якія могуць прывесці да негатыўных зменаў экалогіі. Звінавачванні ўкраінскага боку аналагічныя тым, якія вылучае Літва ў сувязі з пабудовай Астравецкай АЭС.

Беларускі бок, у сваю чаргу, заяўляе, што ўсе рызыкі ад здабычы крэйды ў кар’еры улічаныя і мінімізаваныя.

Дэпутат Вярхоўнай Рады ад партыі «Бацькаўшчына» Віктар Алейнік накіраваў на імя прэм’ер-міністра Украіны Мікалая Азарава спецыяльны запыт. На думку дэпутата, для вывучэння наступстваў гэтага працэсу неабходна стварыць адмысловую дзяржаўную экспертную камісію з прыцягненнем міжнародных экспертаў-эколагаў.

Радовішча ў Хаціславе распрацоўвае кампанія «Трайпл», якая належыць беларускаму мільянеру Юрыю Чыжу. Прыбытак ад здабычы крэйды з часам можа параўнацца з даходамі ад «Беларуськалія».

Беларусь не адмовіцца ад распрацоўкі Хаціслаўскага радовішча, — заявіў прадстаўнік амбасады Беларусі ва Украіне падчас міжнароднага круглага стала па праблемах Шацкіх азёр у Кіеве 30 сакавіка. Украінскія эксперты на круглым стале звінавацілі Беларусь у парушэнні Рамсарскай канвенцыі і канвенцыі Эспа.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра4

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць