Аўто22

У Калузе сабралі першы Peugeot 408

На калужскім заводзе «ПСМА Рус» у панядзелак, 16 красавіка, з канвеера сышоў першы перадсерыйны аўтамабіль Peugeot 408, распрацаваны спецыяльна для расійскага рынку.

Як паведамляецца на сайце Peugeot, серыйная вытворчасць новай мадэлі пачнецца ў сярэдзіне 2012 года.

Peugeot 408 стане першай мадэллю, выпушчанай на заводзе «ПСМА Рус» па поўным цыкле. Камплектавальнікамі новы аўтамабіль забяспечаць як расійскія, так і замежныя кампаніі, якія працуюць у Расіі.

Новая мадэль Peugeot прайшла адаптацыю да расійскіх дарогах і клімату. Аўтамабіль абсталяваны узмоцненай падвескай, больш ёмістым акумулятарам і больш магутным генератарам. Мадэль мае павышаны клірэнс, падагрэў сядзенняў і ўдасканаленыя паветраводы для абагравання ног пасажыраў на заднім сядзенні. Акрамя таго, функцыя падагрэву прадугледжаная для ніжняй часткі ветравога шкла і фарсунак абмывальніка.

На картар рухавіка Peugeot 408 усталёўваецца металічная абарона, а корпус аўтамабіля выкананы з устойлівай да карозіі сталі.

Peugeot 408 будзе прадстаўлены з некалькімі варыянтамі рухавікоў і трансмісій. Як адзначаецца на сайце кампаніі, упершыню ўсе версіі мадэлі расійскай зборкі будуць даступныя з магутным і эканамічным дызелем аб’ёмам 1,6 літра.

Новы Peugeot 408 — адзін з самых доўгіх аўтамабіляў свайго класа (4,7 метра). За кошт павялічанай шырыні кузава (1,815 метра) і вышыні (1,505 метра) аўтамабіль стаў не толькі больш прасторным, але і больш бяспечным.

Акрамя Расіі Peugeot 408 распрацаваны для рынкаў Кітая і Лацінскай Амерыкі.

Завод «ПСМА Рус» адкрыўся ў Калужскай вобласці ў 2010 годзе і належыць кансорцыуму Peugeot-Citroen і японскай кампаніі Mitsubishi Motors. Прадпрыемства можа штогод выпускаць каля 45 тысяч аўтамабіляў. Цяпер на заводзе збіраюць Peugeot 308, Citroen C4, Peugeot 4007, Citroen C-Crosser і Mitsubishi Outlander.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць