Здарэнні2020

Што здарылася 19 красавіка ў Гомелі?

На сайце КДБ гаворыцца пра запланаваныя на гэты дзень міжведамасныя антытэрарыстычныя вучэнні.

Глядзі таксама: КДБ прадэманстравала кадры выбуху ў гомельскай краме — відэа

Беларускія інфармаагенцтвы паведамілі пра заведзеную па факце выбуху ў адной з гомельскіх крамаў крымінальную справу.

«Крымінальная справа па прыкметах злачынства, склад якога прадугледжаны ч.1 ст.290 КК Рэспублікі Беларусь (пагроза актам тэрарызму) распачата ўпраўленнем КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці.

Падставай для распачынання крымінальнай справы з’явіўся факт прывядзення ў дзеянне 19 красавіка 2012 у 13.58 самаробнай прылады для ажыццяўлення дзеянняў тэрарыстычнай накіраванасці ў гандлёвай зале адной з крам у цэнтральнай частцы Гомеля», — заявіла журналістам прэс-група Упраўлення КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці.

Атрыманыя аператыўныя дадзеныя, а таксама элементы самаробнай прылады, іншыя прыкметы сталі падставай для адпрацоўкі версіі аб «разборках» паміж арганізатарамі каналаў нелегальнай міграцыі з ліку замежных грамадзян, якія прыбываюць пад выглядам навучання ў ВНУ Гомеля, паведамляюць у прэс-групе.

Варта адзначыць, што на сайце КДБ пра крымінальную справу не паведамляецца. Але пры гэтым сайт камітэту змяшчае анонс міжведамасных камандна-штабных вучэнняў па тэме «Арганізацыя і ажыццяўленне мер дзяржаўнага рэагавання на акты тэрарызму».

Згодна паведамлення, яны мусілі адбыцца 19 красавіка ў Гомелі. У анонсе, між іншым, адзначаецца, што «актуальнасць праблемы тэрарыстычнай пагрозы звязана з актывізацыяй спроб арганізацыі каналаў незаконнай перапраўкі праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у краіны Еўрасаюза выхадцаў з краін з неспрыяльнай ў міграцыйным плане становішчам, у тым ліку тых, хто праходзіць па уліках рызыка-прагнозаў тэрарыстычнай накіраванасці».

Звяртае на сябе ўвагу і такі момант: інцыдэнт у Гомелі адбыўся неўзабаве пасля з’яўлення інфармацыі пра магчымыя змены ў арганізацыі працы на заходняй мяжы Беларусі ў адказ на санкцыі з боку ЕС. 18 красавіка па прэсе разышлося паведамленне крыніцы ў Дзяржаўным пагранічным камітэце пра тое, што, улічваючы цяперашнюю сітуацыю, беларускае пагранведамства пераходзіць да ажыццяўлення аховы мяжы ў палегчаным рэжыме.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс25

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы зараз могуць браць крэдыт на Wildberries1

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

Судовыя эксперты сабралі табурэтку па кавалках, каб дапамагчы аднавіць карціну забойства1

«Ажыятаж вялікі». Беларусаў запрашаюць на палі півоняў

У Барысаве шпіталізавалі 28 дашкольнікаў1

У Мінск-Свеце адкрылася крама, у якой можна замовіць піцу ў касіра. Зробяць за тры хвіліны2

Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў23

Нямецкі эканаміст, які паспяхова прадказаў трох апошніх чэмпіёнаў свету па футболе, зрабіў свае стаўкі на 20264

У Барысаве ўчора атруціліся некалькі дашкольнікаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс25

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць