Здарэнні2121

КДБ прадэманстраваў кадры выбуху ў Гомелі — відэа

Дагэтуль няясна: ці то быў сапраўдны тэракт, ці то вучэнні, ці то выбух у рамках вучэнняў.

У нядзелю 22 красавіка дзяржаўныя тэлеканалы прадэманстравалі відэазапіс, зроблены ў адной з гомельскіх крамаў у момант выбуху, па факце якога КДБ завёў крымінальную справу.

Выбуховае прыстасаванне было схаванае каля касы. На той момант касірка разлічвала двух кліентаў, адзін з якіх быў з маленькім хлопчыкам. Касірка расказала, што выбух быў слабы, нібы ад петрады.

Гомельскі сайт Оdsgomel.org паведамляе, што, магчыма, выбух адбыўся ў невялікай краме «Вёсны». Менавіта каля яе 19 красавіка былі заўважаныя машыны спецыяльных службаў і «хуткай». Па словах карэспандэнта сайта, адзін з міліцыянтаў каля той крамы патлумачыў, што тут ідуць вучэнні. Пазней супрацоўнікі Оdsgomel.org параўналі інтэр’ер «Вёснаў» з крамай, паказанай у выпусках навін на дзяржаўных тэлеканалах, і прыйшлі да высновы, што гэта найхутчэй адна і тая ж установа.

Беларускія інфармаагенцтвы паведамілі пра заведзеную па факце выбуху ў адной з гомельскіх крамаў крымінальную справу.

«Крымінальная справа па прыкметах злачынства, склад якога прадугледжаны ч.1 ст.290 КК Рэспублікі Беларусь (пагроза актам тэрарызму) распачата ўпраўленнем КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці.

Падставай для распачынання крымінальнай справы з’явіўся факт прывядзення ў дзеянне 19 красавіка 2012 у 13.58 самаробнай прылады для ажыццяўлення дзеянняў тэрарыстычнай накіраванасці ў гандлёвай зале адной з крам у цэнтральнай частцы Гомеля», — заявіла журналістам прэс-група Упраўлення КДБ Беларусі па Гомельскай вобласці.

Атрыманыя аператыўныя дадзеныя, а таксама элементы самаробнай прылады, іншыя прыкметы сталі падставай для адпрацоўкі версіі аб «разборках» паміж арганізатарамі каналаў нелегальнай міграцыі з ліку замежных грамадзян, якія прыбываюць пад выглядам навучання ў ВНУ Гомеля, паведамляюць у прэс-групе.

Варта адзначыць, што на сайце КДБ пра крымінальную справу не паведамляецца. Але пры гэтым сайт камітэту змяшчае анонс міжведамасных камандна-штабных вучэнняў па тэме «Арганізацыя і ажыццяўленне мер дзяржаўнага рэагавання на акты тэрарызму».

Згодна паведамлення, яны мусілі адбыцца акурат 19 красавіка і акурат у Гомелі. У анонсе, між іншым, адзначаецца, што «актуальнасць праблемы тэрарыстычнай пагрозы звязана з актывізацыяй спроб арганізацыі каналаў незаконнай перапраўкі праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у краіны Еўрасаюза выхадцаў з краін з неспрыяльнай ў міграцыйным плане становішчам, у тым ліку тых, хто праходзіць па уліках рызыка-прагнозаў тэрарыстычнай накіраванасці».

Звяртае на сябе ўвагу і такі момант: інцыдэнт у Гомелі адбыўся неўзабаве пасля з’яўлення інфармацыі пра магчымыя змены ў арганізацыі працы на заходняй мяжы Беларусі ў адказ на санкцыі з боку ЕС. 18 красавіка па прэсе разышлося паведамленне крыніцы ў Дзяржаўным пагранічным камітэце пра тое, што, улічваючы цяперашнюю сітуацыю, беларускае пагранведамства пераходзіць да ажыццяўлення аховы мяжы ў палегчаным рэжыме.

Каментары21

Цяпер чытаюць

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія байцы паказалі сваіх баявых хвастата-пухнатых сяброў2

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай15

Упершыню з 2000 года: у Мінску будуюць новую трамвайную канцавую4

У Пухавіцкім раёне праходзіць турнір па тарфяным футболе

Мядзведзеў заявіў, што для Расіі ніякіх правілаў у дачыненні да Кіева больш няма14

Ахвяры інтэграцыі. Расія бясплатнымі пуцёўкамі і праз Рассупрацоўніцтва заваблівае беларускіх дзяцей34

Мінчанку, якая дапамагала шукаць згубленых жывёл, асудзілі за палітыку7

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося3

УСУ атакавалі паромную пераправу паміж мацерыком і Крымам. Яна не працуе, бензіну ў Крыме больш не засталося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць