Музыка11

Naka прэзентуе першы беларускі пяскаграфічны кліп

Песню BY YOU аўтары называюць «чарнобыльскай калыханкай».

Напярэдадні гадавіны Чарнобыльскай катастрофы гурт Naka прадстаўляе на партале Tuzin. FM свой новы кліп, зроблены на песню BY YOU.

Гэта добра вядомы трэк гурта, з ім музыкі дэбютавалі ў чарце на «Тузіне Гітоў» у 2008 годзе. На той час гэта была іх першая кампазіцыя на беларускай мове. Сама спявачка Наста Шпакоўская назвала тады гэтую песню «чарнобыльскай калыханкай».

Музыкі адразу хацелі зрабіць відэаролік на BY YOU і доўгі час шукалі рэжысёра, які б узяўся за складаны матэрыял. Урэшце такі чалавек знайшоўся. Рэжысёрам і адначасова мастаком відэа стала маладая дызайнерка Наста Шастак. Яна прапанавала гурту зрабіць ролік у камбінаванай анімацыйнай тэхніцы, якая спалучае моманты перакладкі, маляванай анімацыі і пяскаграфіі. Яе творчы падыход да справы ўпадабаўся музыкам.

Відэа, якое складаецца з сотняў малюнкаў, стваралася цягам года.
Наста Шастак працавала ў творчым тандэме з сваім мужам, аніматарам Данілам Жугждам.

«Ахапіць такую колькасьць задачаў, замяняючы сабою цэлую творчую групу людзей, было няпроста, — дзеліцца ўражаннямі ад працы дызайнерка. — Тым не менш, я атрымала задавальненне ад кожнага этапу стварэння міні-фільма». Яна мяркуе, што ў роліку добра спалучыліся ўсе элементы: тэкст, музыка, сюжэт і тэхніка, у якой выкананы кліп.

«Пяскаграфія тут не даніна моднай тэхніцы, а належная форма для ўвасаблення ідэі, — падтрымлівае рэжысёра кліпа вакалістка гурта Наста Шпакоўская. —

BY YOU — гэта апошняя калыханка, якую маці спявае свайму дзіцяці. BY YOU — гэта ўсе мацярынскія пачуцці ў адрас родных — сына, брата, бацькі, блізкіх людей, якія сышлі ў небыццё.
Гэта спроба штосьці змяніць, якая, на жаль, скончыцца нічым. Гэта надзея, што як пясок уцякае скрозь пальцы».

Каментары1

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць