Эканоміка22

Мясніковіч параўнаў трактар «Беларус» з касмічным апаратам

«Генканструктары павінны актыўна ўзаемадзейнічаць пры стварэнні тэхнікі», — сказаў прэм’ер.

Генеральныя канструктары аўтамабільнай, сельскагаспадарчай тэхнікі Беларусі павінны актыўна ўзаемадзейнічаць пры стварэнні машын і агрэгатаў. Аб гэтым заявіў 25 красавіка прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні камісіі па пытаннях дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі пры Савеце Міністраў.

«Вы павінны быць генеральнымі канструктарамі па ўсёй сельскагаспадарчай тэхніцы», — сказаў Міхаіл Мясніковіч, звяртаючыся да генеральнага канструктара РУП «МТЗ» Івана Уса. Канструктарам, якія ствараюць трактар, неабходна актыўна ўзаемадзейнічаць з сумежнікамі, з распрацоўшчыкамі прычапных, навясных агрэгатаў і рознага абсталявання, якое працуе разам з асноўнай тэхнікай — трактарам.

«Вы павінны ставіць задачу з улікам запатрабаванняў вёскі і рабіць трактар разам з усім неабходным навясным абсталяваннем», — сказаў прэм’ер-міністр.

Ён прывёў у прыклад трактар «Беларус-3522», які працуе на пасяўной у Беларусі. Гэта моцная тэхніка на спараных колах, якую Міхаіл Мясніковіч параўнаў з касмічным апаратам, усё ж дае вельмі вялікую нагрузку на глебу. Іван Ус прызнаў, што трэба шукаць рашэнне па колах асобна. У сувязі з гэтым, лічыць Міхаіл Мясніковіч, распрацоўваючы трактар, генеральны канструктар павінен думаць, якімі павінны быць і яго камплектуючыя.

«Трэба, каб генеральны канструктар бачыў не толькі сваю машыну, але і ўсё, што з ёю звязана», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Міхаіл Мясніковіч таксама звярнуў увагу на неабходнасць павышэння імпартазамяшчэння пры стварэнні трактароў з выкарыстаннем айчынных рухавікоў. Сёння, на жаль, на цяжкіх энергамагутных трактарах «Беларус» стаяць імпартныя рухавікі. «А чаму не Мінскага маторнага завода?» — задаў пытанне кіраўнік урада. Генканструктар МТЗ адказаў, што трактарны рухавік магутнасцю больш за 450 к.с. будзе створаны праз год. Трэба думаць і аб стварэнні матораў высокай магутнасці для «Гомсельмаша» і МАЗа. Разам з тым Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ён не прыхільнік прамалінейнага падыходу ў імпартазамяшчэнні на шкоду якасці.

«Нам трэба рабіць тое, што канкурэнтаздольнае, што не можам зрабіць самі, трэба купляць, але трэба вучыцца рабіць больш самім», — падкрэсліў ён.
А для гэтага генеральны канструктар павінен рабіць распрацоўкі з улікам шын і матораў, якія ствараюць канструктары прадпрыемстваў, дзе вырабляюцца гэтыя камплектуючыя. У сувязі з гэтым, магчыма, было б мэтазгодна стварыць саветы генеральных канструктараў, выказаў меркаванне прэм’ер-міністр.

Як лічыць кіраўнік урада, неабходна актывізаваць работу беларускіх канструктараў з іх калегамі ў Мытным саюзе.
«Можа, будзе мэтазгодна выпрацаваць адзіную прамысловую палітыку з калегамі з Расіі і Казахстана, — адзначыў ён. — Навошта нам адзін аднаму ствараць канкурэнцыю?» Гэтыя пытанні, а таксама развіцця кааперацыі, спецыялізацыі, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, павінны вырашаць генеральныя канструктары. На яго думку, для генканструктараў гэта задача нават больш лагічная, чым для генеральных дырэктараў прадпрыемстваў.

Акрамя таго, як лічыць кіраўнік урада, канструктарскім бюро беларускіх прадпрыемстваў варта займацца аўтсорсінгам. Яны могуць атрымліваць заказы іншых арганізацый, у тым ліку замежных, для канструктарскіх распрацовак.

«Трэба выходзіць за рамкі свайго прадпрыемства, вы ўмееце праектаваць, ствараць машыну, а няхай гайкі точыць той, хто не ўмее рабіць нічога іншага», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

На пасяджэнні камісіі выступіў генеральны канструктар ААТ «БелАЗ» Аляксандр Ягораў. Ён расказаў аб рабоце навукова-тэхнічнага цэнтра прадпрыемства, дзе сёння сканцэнтраваны ўсе канструктарскія сілы завода — больш за 600 чалавек. Развіваецца эксперыментальная і матэрыяльная база навукова-тэхнічнага цэнтра. Цяпер ён выбудоўвае стратэгію работы, зыходзячы з таго што попыт на кар’ерныя самазвалы ў свеце ўзрастае. Таксама павялічваецца запатрабаванасць кар’ернай тэхнікі больш высокай грузападымальнасці. Распрацоўваюцца новыя машыны, у тым ліку грузападымальнасцю 450 т, а таксама ствараюцца беспілотныя кар’ерныя самазвалы.

Дырэктар ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы ВА «Гомсельмаш» Андрэй Дзюжаў, які выступіў на пасяджэнні камісіі, паведаміў, што канструктарскае бюро можа выконваць заказы для замежжа. Такія звароты ад расійскіх фірм ёсць, але пакуль яны нязначныя. Ён прапанаваў распрацаваць статус генеральнага канструктара, каб павысіць яго рэальную ролю ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыцы. Генеральным канструктарам, у прыватнасці, можа быць спецыяліст, які ўжо выканаў шэраг рэзультатыўных праектаў. «Тады ён можа і несці адказнасць за распрацоўку, і палёт думак мець», — лічыць Андрэй Дзюжаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць