Грамадства44

Марына Адамовіч: На Статкевіча ўзмоцніўся ціск

На былога кандыдата ў прэзідэнты, палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча, у магілёўскай турме №4 узмацніўся ціск. Такую выснову зрабіла жонка палітыка Марына Адамовіч пасля атрымання апошніх лістоў ад палітыка.

Яе насцярожыла адна фраза з апошняга ліста.

- «Апошнім часам зноў пачаліся пошукі нейкіх «недахопаў». Ён слова недахопы бярэ ў двукоссе. Відаць, гэта вельмі ключавы сказ. Ён піша, што гэта ўсё праходзіў ужо ў Шклове, таму яго не кранае. Адзін успамін аб Шклове выклікае ў мяне сударгавую рэакцыю. Тое, што там адбывалася, можна ахарактарызаваць сказам, які ў інтэрнэце прачытала. Нехта з яго адрасатаў апублікаваў Міколаў ліст. "Што толькі не рабілі, толькі дустам не спрабавалі».

Па словах Марыны Адамовіч, інфармацыя гэта вельмі трывожная, хаця і чаканая. «Шэраг падзей вымушаюць улады і адміністрацыю турмы нервова рэагаваць. Гэта і абяцаная амністыя, хаця Мікола Статкевіч адназначна сказаў, што ён пад яе не трапляе. Вельмі дарэмна і дрэнна разлічваць сёння на амністыю. Гэта самасупакойвае і беларусаў, і еўрапейцаў. Зноўку пачынаецца чаканне, змяншаецца ціск і ўзровень патрабаванняў. Таксама набліжаецца тэрмін, калі згодна з крымінальна-выканаўчым кодэксам павінна быць разгледжана магчымасць пераводу Статкевіча з турмы на агульны рэжым – і гэта можа быць адной з прычын ціску», -- мяркуе Марына Адамовіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

Netflix сутыкнулася з праблемамі і будзе скарачаць штат2

Аляксандр Фядута пачаў працу ў прэстыжным польскім універсітэце12

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

Пад Мінскам абнаўляюць веламаршрут Мінск — Раўбічы

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Бульба з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць