Культура

Рыгор Барадулін: Цяпер галоўны мой клопат — Вушацкі словазбор

Правёўшы роўна тыдзень у аддзяленьнi рэанiмацыi Рэспублiканскай бальнiцы Кiраўніцтва справаў прэзыдэнта, у першы дзень вясны Рыгор Барадулiн быў пераведзены ў агульную палату. Настрой у яго добры. Выглядаючы крыху хваравiта, паэт трымаецца бадзёра. Напэўна, так i павiнен трымацца чалавек, якi практычна вярнуўся з таго сьвету, каб зрабiць тое, што не пасьпеў зрабiць.

Правёўшы роўна тыдзень у аддзяленьнi рэанiмацыi Рэспублiканскай бальнiцы Кiраўніцтва справаў прэзыдэнта, у першы дзень вясны Рыгор Барадулiн быў пераведзены ў агульную палату. Настрой у яго добры. Выглядаючы крыху хваравiта, паэт трымаецца бадзёра. Напэўна, так i павiнен трымацца чалавек, якi практычна вярнуўся з таго сьвету, каб зрабiць тое, што не пасьпеў зрабiць.

— Шаноўны дзядзька Рыгор, як Вы цяпер сябе адчуваеце?

— Значна лепей. Дзякуй рэанiмацыйнаму аддзяленню, дзе была вельмi добрая атмасфера i дзе лiтаральна ўсе, пачынаючы ад урачоў i заканчваючы нянечкамi, паставiлiся да мяне настолькi чула, што я нават не чакаў. Я не думаў, што ў наш час можа быць такая ўважлiвасць i клапатлiвасць. Там я сябе адчуваў быццам бы ў сям’i. I таму хачу падзякаваць усiм, хто выратаваў мяне. У першую чаргу мая вялiкая падзяка Валерыю Iванавiчу Арыстовiчу, якi, дарэчы, лячыў многiх нашых лiтаратараў, у тым лiку Уладзiмiра Караткевiча i Васiля Быкава. Таксама я страшэнна ўдзячны Анатолю Iванавiчу Пятроўскаму i Барысу Барысавiчу Самалюку.

— А цi памятаеце, што з Вамi здарылася?

— Не памятаю. Справа ў тым, што першыя два днi я думаў, што гэта мне толькi снiцца i ўсё хацеў пераказаць гэты сон. Ужо калi спытаў, дзе знаходжуся, пачуў у адказ, што ў бальнiцы.

— Напэўна, гэта Бог дазволiў Вам яшчэ пажыць.

— Так‑так, гэта Усявышнi дазволiў мне пабыць на гэтай зямлi i нешта дарабiць. Мне шмат што яшчэ хочацца зрабiць. Самы галоўны мой клопат — гэта Вушацкi словазбор. Ды i вершы хочацца яшчэ пiсаць. Думаю, што Усявышнi таму i дазволiў мне яшчэ пажыць, каб я паспяшаўся завяршыць свае зямныя справы.

— Тая ж Ваша кнiга «Ксты» таксама стала нейкай пажыццёвай працай — Вы пастаянна нешта туды дадаяце, вось i ў мiнулым годзе выйшла дапоўненае перавыданне «Кстоў».

— Так. За «Ксты» я вельмi ўдзячны касцёлу, айцу Уладзiславу Завальнюку i, канешне, шалёнай у рабоце Але Сакалоўскай, без якой гэтай кнiгi не было б. Дарэчы, айцец Уладзiслаў i спадарыня Ала хочуць цяпер выдаць мае новыя, яшчэ не друкаваныя, вершы, якiя з’явiлiся на мяжы ХХ i ХХI стагоддзяў.

— Ведаю, што адзiн верш напiсаўся ў Вас i ў бальнiцы, прычым у дзень нараджэння.

— Так, я ўсё думаў, што ён мне снiцца, i баяўся, што забуду яго, паколькi не было чым запiсаць.

— Дзядзька Рыгор, а як Вы сябе адчувалi ў дзень нараджэння — у тым сэнсе, што нi табе падарункаў, нi нават вiншаванняў?

— Як вам сказаць... Думаю, тое, што са мной здарылася, было нейкiм папярэджаннем, што ўсё зямное — тлен. I што самы лепшы падарунак ад Усявышняга — гэта жыццё.

— Аднак усё роўна, хоць i запознена, але вiншую ад iмя чытачоў «Народнай волi» з днём нараджэння i жадаю Вам, любiмаму нашаму паэту i чалавеку, перш за ўсё здароўя!

— Дзякую, вялiкi вам дзякуй.

— I апошняе пытанне: пасля таго, што з Вамi адбылося, пасля тыдня, праведзенага ў рэанiмацыi, Вы, можа, трошачкi па‑iншаму ставiцеся цяпер да жыцця?

— Ну‑у, я зразумеў, што ўсё ў нашым жыццi — гэта сапраўды толькi сон. У тым лiку сон — i нашае жыццё.

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць