Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі паўшчуваў палітыкаў у эміграцыі і на Радзіме.
Еўрарадыё: Як вы ставіцеся да ідэі стварыць ценявы ўрад? Асабліва беручы да ўвагі, што тая прагучала з вуснаў палкоўніка спецназа ў адстаўцы.
Класкоўскі:
Я думаю, што хутка спадзе цікавасць, і высветліцца, што нічога з гэтай задумы не атрымалася.Хутчэй за ўсё, так яно і будзе. Нягледзячы на тое, як шчыра палкоўнік Барадач ды яго паплечнікі хочуць зваліць рэжым, трэба ўлічваць шэраг фактараў. Як шаноўныя ініцыятары хочуць змагацца з рэжымам? Тое, што яны хочуць яго скінуць, — гэта сумневаў не выклікае: асабістая шчырасць ды гарэнне нейкімі ідэаламі змянення сітуацыі ў Беларусі да лепшага. Але як гэта рабіць?
Думаю, не трэба тлумачыць, чаму гэта не пройдзе. Не будзе тут лівійскага сцэнару. А тады што застаецца? Калі яны не збіраюцца сюды на парашутах саскокваць — тады змаганне мусіць быць іншым.
Гэта змаганне за свядомасць Беларусаў — яно мусіць ісці тут, у Беларусі. Не метадамі спецназу: можа, будзённымі, не такімі эфектнымі — але без гэтага не абысціся.Толькі так можа змяніцца сітуацыя ў Беларусі! Таму нават з гэтага гледзішча перспектываў няма, а ёсць яшчэ шэраг іншых пытанняў.
— А хто тыя паплечнікі спадара Барадача, пра якіх вы згадалі?
— Вось гэта другое пытанне з таго шэрагу, які я назваў. Цікава, каго рэпрэзентуе гэты «ўрад». Тым больш загадкавая фраза прагучала, што 80% за кандыдатуру самога Барадача на пасаду старшыні. Гэта прытым, што мы бачым, як масава палітычныя лідары выказаліся супраць гэтага «ўраду». І яно не дзіва, таму што сам Барадач усіх іх звінаваціў у супрацы з КДБ, і чакаць, што пасля гэтага нехта кінецца пад ягоныя сцягі, было б, мякка кажучы, наіўна.
Хто гэтыя 80% — загадка. Апаненты гэтага «ўраду» кажуць, што можна з дзясятак такіх наствараць. Важна толькі, будзе гэта нейкі цэнтр каардынацыі ці проста нейкая кантора «рогі ды капыты».
— Сапраўды, гэта не першая ініцыятыва стварыць ценявы ўрад. Былі ўжо спробы ў беларускай апазіцыі ствараць ценявыя ўрады ды распісваць пасады. Быць можа, гэта сапраўды дарога, якая досыць прывабная для беларускай апазіцыі?..
— Сам выраз «ценявы ўрад» паходзіць з нармальных дэмакратычных сістэм, дзе існуе сістэмная апазіцыя, як, напрыклад, у Вялікабрытаніі, якая стварае ценявы ўрад. Там зусім іншае напаўненне. У Беларусі спрабавалі стварыць ценявы ўрад з дэпутатаў разагнанага Вярхоўнага Савета ХIІІ склікання — нябожчык Генадзь Карпенка ўзначальваў. Там была пэўная рэпрэзентатыўнасць, бо гэтыя дэпутаты — людзі, якія рэальна набіралі дзясяткі тысяч галасоў на выбарах. Гэта былі фігуры, якія мелі рэальную народную падтрымку.
Іншая рэч, што ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму гэты ўрад таксама не мог разгарнуцца. Важна тое, што ён усё ж спрабаваў працаваць тут, на тэрыторыі Беларусі. А ў гэтым выпадку прапануецца эмігранцкі ўрад.
Зразумела, што рэжым выціскае за мяжу людзей — шчырых людзей, барацьбітоў, — але мы бачым не адзін выпадак, калі, знаходзячыся далёка, адарваныя ад рэаліяў, яны раптам робяцца нейкімі прарокамі, аракуламі, яны лепей ведаюць, як змагацца, яны лепяць ярлыкі тым, хто застаўся ў краіне, за тое, што тыя не надта рашучыя.
Ведаеце, папіваючы піва недзе на Бульвары Капуцынаў, лёгка быць смелым і ляпіць ярлыкі на тых, хто застаўся ў краіне. Зразумела, што гэта, мякка кажучы, не вельмі маральна, не вельмі этычна — ставіць кляймо на тых, хто ў гэтай краіне, ды за іх вырашаць лёс гэтай краіны.
— А ці мае сэнс наогул такая ідэя, як стварэнне ценявога ўраду?
—
у нас няма такіх умоваў, як у заходніх краінах развітай дэмакратыі, таму нешта калькаваць ад іх не мае сэнсу.Ценявога ўраду ў класічным, заходнім разуменні не можа быць, бо ў нас няма дэмакратыі і няма сістэмнай апазіцыі. А вось нейкі каардынацыйны цэнтр, які б рэальна яднаў апазіцыю і пад дахам якога выпрацоўвалася б рэальная стратэгія — такая структура вельмі патрэбная, даўно патрэбная.
Пра гэта казалі аналітыкі, яны проста крычалі перад
— Апошнім часам чуваць абвінавачванні таксама і незалежных журналістаў з боку палітыкаў у супрацы з КДБ, праплачванні іх нейкімі варожымі сіламі… Лічба 80% стала ўжо нейкай сімвалічнай. Тут — 80% кадэбістаў сярод палітыкаў, Зміцер Бандарэнка кажа, што 80% КДБістаў сярод незалежных журналістаў… Чаму сварка, да якой мы, зрэшты, ужо прывыклі, пераходзіць са сферы палітыкаў у асяроддзе незалежных журналістаў?
— Гэта ўсё зразумела, і, дарэчы,
апазіцыйныя дзеячы тут «люструюць» уладу. Адзін у адзін.Вешаюць сабак на журналістаў. Калі ў саміх нешта не атрымліваецца — і высокае начальства кажа, што гэта «дэструктыўная прэса» вінаватая, ачарняе ды ставіць нам палкі ў колы; і, як мы бачым, апазіцыя таксама. Вядома ж, як заўжды, пісакі вінаватыя.
Зміцер Бандарэнка таксама зразумеў, што сеў у галёш, пачаў апраўдвацца, што не ведае, колькі там дакладна… Мала таго, што гэта супадае з працэнтамі «элегантных перамог» вядомага дзеяча, дык яшчэ паўстае пытанне, адкуль такая дакладная статыстыка? Колькі сексотаў у КДБ сярод журналістаў — можа ведаць толькі сам КДБ. Безумоўна, спецслужбы шчыруюць, і яны шчыруюць ва ўсіх сферах, але галоўнае, чаго ім удалося дамагчыся, — гэта заразіць грамадзянскую супольнасць вірусам татальнага падазрэння. І цяпер сярод апазіцыі занятак нумар адзін — клеіць адно аднаму на ілбы ярлык «Агент КДБ». Усё. Спецслужбы могуць толькі сядзець ды паціраць рукі. Працэс, так бы мовіць, пайшоў. Так можна дайсці да вар’яцтва, да шызафрэніі, калі будаваць дачыненні на шызафрэніі. Трэба ўлічваць гэты чыннік, але трэба і рэальна працаваць.
— Чаму хваля абвінавачанняў адно аднаго сярод апазіцыі час ад часу адраджаецца ўжо шмат гадоў?
— На маю думку, тут просты дыягназ.
Калі няма чым займацца ў рэале, пачынаюцца гэтыя віртуальныя баталіі.Частка апазіцыйных дзеячаў скацілася да ўзроўню
-
Золкін пра Бабарыку і Калеснікаву: Гэта белагвардзейская апазіцыя, як і Яшын, і Кара-Мурза
-
«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»
-
«Лукашэнка ўяўляе, што Польшча магла б адмовіцца ад падтрымкі беларускай апазіцыі ў абмен на Пачобута. Гэтага не будзе»
Каментары