А якім браўзерам карыстаецеся Вы?
Браўзер Google Chrome па выніках мінулага тыдня ўпершыню абагнаў па папулярнасці галоўнага канкурэнта Microsoft Internet Explorer, заняўшы першае месца на сусветным рынку, кажуць звесткі сэрвісу статыстыкі StatCounter.
Паводле сэрвісу, доля Chrome па выніках тыдня з 14 па 20 мая склала 32,76%, а Internet Explorer - 31,94%. Нагадаем, што менш за паўгода таму браўзер Google Chrome змог упершыню абыйсці Mozilla Firefox, які цяпер займае трэцяе месца з 25,47%.
Значна адстаюць па папулярнасці сярод карыстальнікаў браўзеры Safari (7,08%) і Opera (1,74%).
Паводле даследаванняў у Беларусі, доля карыстальнікаў Хрома пакуль ніжэйшая за сярэднесусветную, а Оперы — наадварот, значна вышэйшая.
А якім браўзерам карыстаецеся Вы?
Каментары