Грамадства1515

Сяргей Каваленка спыніў галадоўку

Ён заявіў, што будзе змагацца іншымі метадамі.

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Сяргей Каваленка, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі №19, спыніў галадоўку, паведаміла БелаПАН яго жонка.

Па словах Алены Каваленкі, 24 мая Сяргея наведаў адвакат.

"Адвакат сказаў, што галадоўку Сяргей спыніў, будзе змагацца іншымі метадамі
. Зараз ён знаходзіцца ў каранціне, яму выдалі спецвопратку. Медыцынскае абследаванне не праводзілася. Адвакат сказаў, што пачуваецца Сяргей больш-менш", - распавяла жонка апазіцыянера.

Яна таксама паведаміла, што адвакат рыхтуе наглядную скаргу ў Віцебскі абласны суд на прысуд Каваленкі.

***

Нагадаем, што 18 мая Віцебскі абласны суд адхіліў касацыйную скаргу актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі на прысуд суда Першамайскага раёна Віцебска.

27 лютага суд Першамайскага раёна пад старшынствам Алены Жук прызнаў Каваленку вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, вынесеным апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска, — тры гады пазбаўлення волі ўмоўна. Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года і з тых часоў знаходзіцца ў зняволенні.

Разгляд касацыйнай скаргі ў абласным судзе пачаўся 10 красавіка. Тады судовая калегія Віцебскага абласнога суда прыняла рашэнне накіраваць Каваленку на комплексную псіхіятрычную экспертызу ва ўмовах стацыянара. У выніку апазіцыянер быў накіраваны ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках, дзе амаль на працягу месяца праводзілі экспертызу яго псіхічнага здароўя. Эксперты прызналі яго псіхічна здаровым. Экспертыза была прызначаная ў сувязі з галадоўкай, якую Каваленка трымаў больш за два месяцы ў знак пратэсту супраць свайго арышту і падчас якой ён страціў амаль палову ўласнага вагі.

13 красавіка, знаходзячыся ў РНПЦ, Каваленка галадоўку спыніў. 8 мая, пасля пераводу з Навінак назад, у віцебскі следчы ізалятар № 2, апазіцыянер аднавіў акцыю пратэсту.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе ўсе?» Белдзяржцырк шукае адразу 15 работнікаў. У каментарах — шапіто6

АНТ запусціла інтэлектуальнае шоу, у якім трэба адгадваць кадры з расійскіх серыялаў «Універ» і «Татавы дочкі»13

Амерыканская паліцыя атрымала ШІ-інструмент, які вызначае дом па адным фота інтэр’ера2

Як за паўкватэры: беларусы падлічылі, колькі аддалі за арэнду жылля ў Мінску за доўгія гады7

КНДР выпрабавала балістычную ракету і заявіла пра «вялікі поспех»

У воку выявілі невядомую раней сістэму ачышчэння. Гэта можа дапамагчы ў барацьбе са слепатой1

Удар па Харкаве: параненыя 11 чалавек, пад заваламі дома знайшлі целы трох чалавек

Зорка серыяла «Ва ўсе цяжкія» Ар-Джэй Міт памёр ва ўзросце 34 гадоў2

Навукоўцы хочуць уключыць тэрыторыю былога Кахоўскага вадасховішча ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну24

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць