Грамадства

Пракуратура праводзіць праверку дзейнасці «Белсата»

Пракуратура праводзіць праверку дзейнасці тэлеканала «Белсат» у Беларусі. Аб гэтым паведамляе афіцыйны сайт канала.

Як лічыць прадстаўнік тэлеканала ў Беларусі Міхась Янчук, гэта можа быць звязана з тым, што ў найбліжэйшы час «Белсат» збіраецца ў чарговы раз падаць дакументы на акрэдытацыю. «Цалкам імаверна, што ўжо загадзя ідзе пошук фармальных падставаў для адмовы», — адзначыў Янчук.

Ён нагадаў, што

«Белсат» ужо двойчы падаваў дакументы на акрэдытацыю ў Беларусі — тры і два гады таму, але кожны раз атрымліваў адмову.
Першая была з фармулёўкаю «Пададзеныя дакументы не адпавядаюць заканадаўству», хаця, паводле слоў Янчука, змены ў парадак акрэдытацыі былі ўнесены праз два дні пасля падачы дакументаў. Другі раз, паведаміў прадстаўнік канала, у акрэдытацыі адмовілі ў сувязі са «шматлікімі парушэннямі ў дзейнасці журналістаў канала, якія выявіла менавіта пракуратура». Размова ішла пра працу без акрэдытацыі.

На гэты раз, лічыць Янчук,

наступствамі пракурорскай праверкі можа стаць «адміністратыўная адказнасць, абвінавачанні ў працы на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі».

Нагадаем, 23 мая ў Мінску каля Палаца культуры чыгуначнікаў былі затрыманы журналісты Любоў Лебедзева і Алесь Любянчук, якія запісвалі інтэрв’ю для «Белсата» з праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам, кіраўніком інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа».

Лебедзеву адпусцілі амаль адразу, тэлеаператара — пасля дачы тлумачэнняў. Любянчук правёў у Кастрычніцкім РУУС больш як 2,5 гадзіны. Паводле слоў журналіста, у міліцыі яму «паабяцалі», што гісторыя з сённяшнім затрыманнем будзе мець працяг.

Спадарожнікавае тэлебачанне «Белсат» вяшчае з 10 снежня 2007 года. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання, дзе і месціцца афіцыйная рэдакцыя «Белсата». На тэрыторыі Беларусі канал не мае афіцыйнага статусу і яго праца абапіраецца на фрылансераў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць