Нерухомасць22

Мінскі чыноўнік: Рабіць капрамонт у двухпавярховых дамах не мае сэнсу, рана ці позна іх знясуць

Днямі ў Мінгарвыканкаме прайшла жывая лінія па пытаннях капрамонту жылля.

На пытанні мінчан адказвалі па тэлефоне прадстаўнікі ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віктар Дзюбанаў і Аляксандр Юхно. Многіх хвалявала адно і тое ж: чаму іх старыя дамы не трапілі ў праграму капрамонту на найбліжэйшыя гады? Чыноўнікі знайшлі тлумачэнне: падчас распрацоўкі праграмы ўлічваўся не толькі год пабудовы дамоў, але і іх агульны тэхнічны стан. А ў некаторых выпадках ставіць стары дом на капрамонт і зусім немэтазгодна. Стэнаграму жывой лініі публікуе сёння «Мінскі кур’ер».

— Суседнія дамы ўжо перажылі капрамонт, а ў нашым ён ніяк не пачнецца, хоць дом старэйшы, чым навакольныя. Чаму?

— Узрост будынка — не адзіны вызначальны фактар пастаноўкі ў чаргу на капрамонт. Перспектыўная праграма распрацаваная зыходзячы з вынікаў абследавання жылфонду, якое праводзілася праектным інстытутам сумесна з эксплуатацыйнымі службамі. Пры вызначэнні чарговасці ўлічваліся год пабудовы і правядзення апошняга капрамонту, вынікі вясновых і восеньскіх аглядаў і рэальны тэхнічны стан аб’екта. У першую чаргу рамантуюцца тыя дамы, ступень зносу якіх вышэйшая. Бывае, што будынак, узведзены пазней, мае патрэбу ў рамонце больш, чым старэйшыя суседнія.

— Чаму некаторыя дамы не трапілі ў перспектыўную праграму, нягледзячы на тое, што яны вельмі старыя?

— Прычыны, з якіх дом не трапіў у праграму капрамонту, могуць быць рознымі. Напрыклад, будынак быў ведамасным, не заўсёды знаходзіўся на абслугоўванні ЖРЭА і быў перададзены на баланс горада ўжо пасля таго, як склалі праграму. Іншы варыянт — на аб’екце ўжо праводзіўся выбарачны капітальны рамонт: мянялі інжынерныя камунікацыі, дах, нешта яшчэ. У гэтым выпадку давядзецца саступіць месца тым дамам, у якіх сур’ёзны рамонт яшчэ не праводзіўся.

Праблемы з пастаноўкай на чаргу могуць паўстаць у дамоў, якія ў адпаведнасці з генпланам развіцця Мінска збіраюцца зносіць: няма сэнсу ўкладваць грошы ў капрамонт такога жылля. Таксама эканамічна немэтазгодна капітальна рамантаваць двухпавярховыя будынкі: кошт іх капрамонту перавышае гранічную норму выдаткаў. Да таго ж у перспектыве гэтыя дамы, як правіла, трапляюць пад знос. А калі не, то для такіх аб’ектаў вызначаецца і праводзіцца мінімальны пералік работ, якія неабходныя для нармальнага функцыянавання. Напрыклад, калі стаптаўся дах — яго заменяць, калі знасіліся інжынерныя камунікацыі — іх перакладуць, але ўвесь комплекс работ, прадугледжаны капрамонтам, праводзіць не будуць.

— Колькі гадоў павінна быць жылому будынку, каб ён мог прэтэндаваць на капітальны рамонт?

— Мінімальны тэрмін эфектыўнай эксплуатацыі жылых будынкаў да пастаноўкі на капрамонт складае для нашага рэгіёну 25 гадоў. Верхняй планкі няма: рамонт могуць пачаць і праз 30 гадоў пасля пабудовы, і праз 40.

— Калі рабіў рамонт, сцены ў санвузле цалкам абклаў пліткай. Ці не пацерпіць яна падчас капрамонту?

— Падчас правядзення работ вы абавязаныя забяспечыць доступ да агульных інжынерных камунікацый для абслугоўвання і магчымай замены. Трубы, якія знаходзяцца ў нішы за ўнітазам і закрытыя сцяной, адносяцца да агульных камунікацый. Сцяну будуць ускрываць для замены па стаяку. Калі вы абклалі яе пліткай, то рабочым давядзецца яе зняць, каб прабрацца да камунікацый. Калі вы не забяспечыце доступу ў кватэру добраахвотна, вас могуць абавязаць гэта зрабіць у судовым парадку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

Замежныя дыпламаты, якія працуюць у Мінску, на Дзень роднай мовы падзяліліся неперакладальнымі словамі са сваіх моў3

Сям'я з шасці чалавек атруцілася грыбным супам у Ваўкавыскім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць