Культура55

Дактары змагаюцца за жыццё Эдуарда Хіля

Знакаміты савецкі спявак перанёс цяжкі інсульт.

Эдуарда Хіля перавялі з Марыінскай бальніцы Пецярбурга ў Расійскі навукова-даследчы нейрахірургічнай інстытут імя А. Л. Паленава. Ён знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

Дактары кажуць, што ў мозгу спевака адбыліся незваротныя змены. У яго пашкоджаны цэлы шэраг жыццёва важных функцый. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра дыханне і рухі.

Як паведамляе Life News, 77-гадовы спявак знаходзіцца ў глыбокім парэзе, у яго атрафаваныя ўсе цягліцы і ўнутраныя органы. Ён мае патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ёсць Найбліжэйшы час Хілю трэба прайсці поўнае абследаванне, у тым ліку і на тамографе.

Сям’я вядомага артыста спадзяецца, што кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Вераніка Скварцова можа паспрыяць у выдзяленні грашовай квоты на лячэнне спевака.

Па словах дактароў, за той час, што Хіль знаходзіўся ў шпіталі, яго не наведаў ні адзін буйны пецярбургскі чыноўнік. Не было заўважана і наведнікаў, якія належаць да сталічнай эліты.

Медыкі кажуць, што выратаваць артыста можна. Але гарантый пры такім захворванні ніхто не дасць.

«Неабходная тэрміновая аперацыя, — заявіў адзін з дактароў інстытута. — Ёсць два варыянты: рабіць яе ці ў нас у клініцы, ці за мяжой. Пры гэтым гарантый і прагнозаў не будзе. У любым выпадку спатрэбяцца дадатковыя сродкі».

Між тым сям’я Хіля звярнулася да прадстаўнікоў СМІ з просьбай «пакінуць сям’ю ў спакоі». Па словах жонкі спевака, Хіль «знаходзіцца ў бальніцы ўжо каля месяца, і гэта вельмі цяжка, а тым больш засмучае, што з гэтага робяць сенсацыю».

Эдуард Хіль нарадзіўся 4 верасня 1934 у Смаленску. Вайну перажыў у эвакуацыі. У 1960 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю і пачаў выступаць як саліст Ленканцэрта. З голасам Эдуарда Хіля асацыююцца вядомыя песні «С чего начинается Родина?», «У леса на опушке», «На безымянной высоте», «Как провожают пароходы», «Ходит песенка по кругу», «Это было недавно, это было давно», «Голубые города», «Березовый сок», «Солнечная баллада», «Не плачь, девчонка», «Остаюсь ленинградцем» і многія іншыя. Ні адна «Песня года», ні адзін навагодні «Блакітны агеньчык» не абыходзіліся без удзелу Хіля.

У перабудову ён працаваў з Сяргеем Курохіным, затым з’ехаў за мяжу і спяваў у парыжскай кавярні «Распуцін», дзе яго слухачамі былі Мірэй Мацье і Франсуа Мітэран. Затым ён вярнуўся на радзіму.

Два гады таму адбылося «другое нараджэнне» легенды савецкіх часоў: песня без словаў пад назвай «Я вельмі рады, бо я нарэшце вяртаюся дадому», выкананая больш за 40 гадоў таму назад папулярным спеваком савецкай эпохі, нечакана для ўсіх зрабілася хітом інтэрнэту.

Відэаролік з запісам песні прагледзелі некалькі мільёнаў карыстальнікаў, якія пакінулі сотні захопленых каментароў. Асаблівай папулярнасцю шлягер карыстаўся ў ЗША, а савецкі выканаўца пацясніў на плакатах прэзідэнта краіны Барака Абаму. Інтэрнэт-крамы актыўна распрадавалі значкі, гурткі і майкі з яго выявай.

Эдуард Хіль расказаў у інтэрв’ю журналістам, што пра сваю нечаканую славу ён даведаўся ад уласнага ўнука і быў, па яго словах, «ашаломлены» гэтай навіной. Ён нават працытаваў унука, які сфармуляваў навіну наступным чынам: «Дзядуля, у цябе шмат кліентаў у Амерыцы».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць