Грамадства33

Пракуратура дала папярэджанне незалежнай журналістцы

29 мая пракуратура Гомельскай вобласці вынесла афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства журналістцы, якая супрацоўнічае з шэрагам недзяржаўных СМІ, Ларысе Шчыраковай.

Яе папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат» -- замежным сродкам масавай інфармацыі, якое працуе ў Беларусі без акрэдытацыі.

Праверку пракуратура праводзіла па факце заяў двух жыхароў вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна, якія прасілі прыцягнуць журналістку да адказнасці.

"Жыхары вёскі Якімава Слабада праводзілі сход, на якім выказваліся супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы Я была на гэтым сходзе, здымала матэрыял, пыталася мясцовых -- ці ёсць людзі, якія падтрымліваюць будаўніцтва завода Але такіх не знайшлося У пракуратуры мне паказалі заяву мясцовых жыхароў пра тое, што я "падманным шляхам" здымала сход,
няправільна і несумленна паказала яго, яны такога не казалі, што я прадстаўлялася журналісткай дзяржаўнага СМІ, чаго не было, вядома. І жыхары, калі верыць заяве, абразіліся, калі ўбачылі матэрыял на апазіцыйным СМІ», -- пракаментавала Шчыракова.

Яна адзначыла, што зняты ў Якімавай Слабадзе матэрыял размясціла на YouTube, а затым яго выкарыстоўвалі розныя СМІ,
у тым ліку і «Белсат».

"Мне ў пракуратуры даказваюць, што я не маю права здымаць матэрыялы, бо не з'яўляюся журналістам. Гэта смешна.
Канстытуцыя гарантуе права на збор і распаўсюд інфармацыі, я рэалізую гэтае права, а закон не дае гэта легальна рабіць.
У законе аб СМІ гаворыцца , што журналіст -- гэта той, хто з'яўляецца супрацоўнікам зарэгістраванага СМІ, і ўсё. Гэта значыць, няма паняцця "фрылансер", і гэтыя прабелы ў законе і выкарыстоўваюцца, каб пераследваць незалежных журналістаў, якія здымаюць аб'ектыўную інфармацыю, нязручную для ўладаў",
-- лічыць журналістка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы44

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы20

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ10

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны1

Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская, высланая з Польшчы, атрымала прытулак у Літве

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі9

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы44

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць