Грамадства

Пытанне беларускіх палітвязняў для Еўропы застаецца актуальным

Мінск наведалі прадстаўнікі службы знешнепалітычнай дзейнасці ЕС

Мінск наведалі прадстаўнікі службы знешнепалітычнай дзейнасці Еўрасаюза Джон К’яер і Стывен Трэсінг.

12 чэрвеня яны сустрэліся з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Як расказаў БелаПАН адзін з удзельнікаў сустрэчы, лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, супрацоўнікаў Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў цікавілі, у асноўным, два пытанні: перспектывы развіцця еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі і маніторынг сітуацыі перад восеньскімі парламенцкімі выбарамі.

«На падставе сустрэч у Мінску яны прадставяць даклад аб сітуацыі ў Беларусі, які будзе пакладзены ў аснову рашэнняў Савета міністраў краін ЕС адносна нашай краіны», — паведаміў Лябедзька.

Паводле слоў палітыка, падчас сустрэчы прадстаўнікі ЕС падкрэслівалі: Еўрасаюз вітае вызваленне палітзняволеных Змітра Бандарэнкі і Андрэя Саннікава, але гэта не азначае, што пытанне палітзняволеных знятае з парадку дня.

«Пакуль у Беларусі не застанецца ніводнага палітвязня, да тых пор яно будзе прыярытэтным для Еўропы», — расказаў Лябедзька.

Што да маніторынгу сітуацыі напярэдадні парламенцкіх выбараў, то, як адзначалася на сустрэчы, выбарчая кампанія павінна прайсці па еўрапейскіх стандартах. «Еўропа ўважліва адсочвае сітуацыю напярэдадні выбарчай кампаніі і падчас яе. Ёсць стандарты АБСЕ і, калі яны будуць поўнасцю выконвацца, Еўропа будзе іх вітаць», — сказаў лідар АГП.

Выкладаючы прадстаўнікам ЕС сваю пазіцыю, Анатоль Лябедзька выказаў меркаванне, што «ў цяперашняй сітуацыі ўлада не можа сумленна выйграць выбары». «Таму цяпер важная кампанія „За сумленныя выбары без Лукашэнкі“, пры гэтым вызваленне палітзняволеных — толькі адна з перадумоў для правядзення сумленных выбараў», — заявіў палітык.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні спрашчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Прадстаўнікі апазіцыі выказваліся за аднабаковае спрашчэнне Еўрасаюзам парадку атрымання і зніжэння кошту віз, незалежна ад пагадненняў аб рэадмісіі.

«Аднак нам заявілі, што ўсе прапановы па гэтым пытанні ўжо накіраваныя беларускаму боку, мяч цяпер на полі афіцыйнага Мінска, і ад беларускай улады цяпер залежыць, як яна адрэагуе на прапановы ЕС», — расказаў Лябедзька.

На ўчарашняй сустрэчы, акрамя лідара АГП, прысутнічалі сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў, лідар Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, каардынатар кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард.

Ці сустракаліся супрацоўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў з прадстаўнікамі беларускіх уладаў, невядома. У прадстаўніцтве ЕС у Мінску каментараў адносна візіту пакуль не даюць. Вядома толькі, што візіт ужо завершаны.

Сяргей Пульша, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ10

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны24

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць