Надвор'е

У пачатку наступнага тыдня пацяплее да +33 градусаў

Ад суботы пачне цяплець.

У суботу паўднёвы цыклон, адыходзячы на поўнач еўрапейскіх раёнаў Расіі, будзе фарміраваць надвор’е толькі на ўсходзе Беларусі. Днём праявіцца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску, і надвор’е будзе паляпшацца. Днём па Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы, у астатніх раёнах чакаецца пераважна без ападкаў. У нядзелю, 17 чэрвеня, вобласць павышанага атмасфернага ціску будзе асноўным фактарам фарміравання надвор’я. У многіх раёнах краіны будзе пераважна без ападкаў, толькі днём з Польшчы перамесціцца франтальны раздзел, і па паўночным захадзе і захадзе Беларусі ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра пачне павышацца: у дзённы час яна будзе вагацца ад 23 градусаў на поўначы да 30 на поўдні краіны.

У пачатку наступнага тыдня Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цёплага антыцыклону. Тэмпературы паветра будуць даволі высокімі, прычым пацяплее не толькі ў дзённы, але і ў начны час.
Пачынаючы з панядзелка, будзе пераважаць тэмпература ноччу плюс 11–18 градусаў, днём — плюс 23–28. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях паветра прагрэецца да 30 градусаў, а ў асобныя дні — да плюс 32. У сераду чакаецца вельмі цёплы дзень: тэмпература паветра ў дзённы час на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца плюс 25–30 градусаў, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — да 33 градусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

Слава Камісаранка расказаў, як жыве, калі застаўся без расійскага грамадзянства18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць25

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць