Спорт

Абвінавачанага ў выкарыстанні фаера на матчы з Польшчай расійскага заўзятара апраўдалі

Суд у Варшаве апраўдаў расійскага заўзятара, абвінавачанага ў выкарыстанні фаера падчас матчу Еўра-2012 Расія — Польшча 12 чэрвеня.

Пра гэта, як паведамляе РІА «Навіны», заявіў прэс-сакратар акруговага суда Марцін Лахоўскі.

Раней суд у сталіцы Польшчы прысудзіў да тэрмінаў у тры і два месяцы турмы двух расійскіх фанатаў за ўдзел у бойках і беспарадках перад матчам зборных дзвюх краін. Яшчэ чатыры расійцы знаходзяцца пад часовым трохмесячным арыштам у чаканні суда.

Працягваюцца слуханні ў дачыненні да яшчэ прынамсі трох расійцаў, затрыманых падчас беспарадкаў.

У аўторак перад матчам зборных Расіі і Польшчы ў Варшаве расійскія заўзятары калонай прайшлі да стадыёна. Падчас руху паміж імі і польскімі фанатамі адбылася бойка. Для разгону хуліганаў паліцыі давялося страляць у паветра і прымяніць вадамёты. Сутыкненні працягнуліся і пасля матчу. Агулам былі затрыманыя 184 чалавекі, з іх 25 — расійцы.

Суд у Варшаве ўжо вынес некалькі прысудаў футбольным хуліганам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»8

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»2

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах11

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць