Улада77

Вулічныя пратэсты прыраўнялі да забойства

15 чэрвеня ў Палату прадстаўнікоў з Адміністрацыі прэзідэнта паступіў праект закона аб амністыі.

Як і прадказвалі праваабаронцы, нягледзячы на амністыю, палітвязні застануцца ў турмах. Прапанаваны дэпутатам варыянт правядзення амністыі дэманстратыўна карны ў дачыненні да асобаў, асуджаных па так званых «палітычных справах».

Такое адчуванне, што ён пісаўся з улікам персаналій і канкрэтных артыкулаў КК, па якіх выносіліся прысуды на «палітычных» працэсах. Нават журналіст Андрэй Пачобут, асуджаны закрытым судом па артыкуле «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта РБ», пад амністыю не трапіць. Хоць ён, мабыць, адзіны ў краіне асуджаны па гэтым артыкуле, тым не менш гэты артыкул уключылі ў раздзел «Амністыя не распаўсюджваецца…»

Вось вытрымка з суправаджальнага ліста дэпутатам міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.
Амністыя не распаўсюджваецца на асобаў:

— да якіх цягам 2005–2012 гадоў прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмысныя злачынствы;

— цалкам не пакрылі прычыненую злачынствамі шкоду або даход, атрыманы ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, які падлягае спагнанню з іх па прысудзе;

— якія злосна парушаюць парадак адбывання пакарання;

— якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў;

— асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 124 «Тэрарыстычны акт супраць прадстаўніка замежнай дзяржавы», часткай 2 артыкула 139 «Кваліфікаванае забойства», часткай 3 артыкула 166 «Згвалтаванне», часткай 3 артыкула 167 «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару», артыкулам 285 «Стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй», артыкулам 286 «Бандытызм», артыкулам 289 «Тэрарызм», артыкулам 2901 «Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці», артыкулам 293 «Масавыя беспарадкі», артыкулам 317–1 «Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення», артыкулам 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», артыкулам 343–1 «Выраб i распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовага», артыкуламi 356–362 (злачынствы супраць дзяржавы, забойства супрацоўніка органаў унутраных справаў), 367 «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта», 3693 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».

— аб’яўленых у вышук у сувязі з ухіленнем ад адбывання пакарання па прысудзе на дзень разгляду матэрыялаў аб прымяненні амністыі.

Паводле папярэдніх разлікаў МУС, па амністыі з папраўчых установаў закрытага тыпу мяркуецца вызваліць каля 2180 чалавек і з папраўчых установаў адкрытага тыпу — каля 700 чалавек.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова81

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш10

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам14

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць